Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Свет вачыма мастака”

“Свет вачыма мастака”

30 кастрычніка 2018, 12:46 Культура 64
“Свет вачыма мастака”

16 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча “Свет вачыма мастака” з вядомым беларускім мастаком, аўтарам партрэтнай галерэі выдатных людзей нашай сучаснасці Мельнікавым Уладзімірам Сяргеевічам.

Работы мастака знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Расіі, Амерыкі, Аўстраліі, Польшчы, Літвы, Германіі, Швецыі і іншых краін.

Сярод цудоўных партрэтаў аўтара – партрэты Ніла Гілевіча, Вольгі Іпатавай, Анатоля Ярмоленкі, Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Валянціна Таўлая, Ганны Радзько, Барыса Кіта, Мітрапаліта Філарэта, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і многія іншыя.

Запрошанымі гасцямі былі расійскі паэт Півавараў Руслан Анатольевіч і лідская паэтка Мельнікава Святлана Уладзіміраўна.

Руслан Анатольевіч Півавараў нарадзіўся і вырас у Новамаскоўску. З’яўляецца членам і сузаснавальнікам грамадскай арганізацыі “Літаратурнае аб’яднанне паэтаў Новамаскоўшчыны  “Вольная ліра”.

 

Святлана Уладзіміраўна Мельнікава ў цяперашні час з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Суквецце” г. Ліды. Вершы апублікаваны ў міжнародным калектыўным зборніку “Зоряна криниця” (Зорны калодзеж), г. Пакроўск (Украіна).

Ва ўтульнай зале сабраліся шматлікія чытачы, на-вучэнцы школ і ліцэя г. Ліды, бібліятэкары. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны мастацкія творы Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча, прагучалі вершы запрошаных гасцей у аўтарскім выкананні. Гледачы змаглі ацаніць усю прыгажосць мастацкіх і паэтычных твораў і талент аўтараў, а таксама задаць усе пытанні, якія цікавяць, па біяграфіі і творчасці гасцей.

Загадчык аддзела бібліятэчнага

маркетынгу ДУК “Лідская раённая

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас