Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Смак роднае мовы

Смак роднае мовы

30 кастрычніка 2018, 14:08 Мова 46
Смак роднае мовы

Яўгенія Янішчыц

 

Будзе слоту абвяшчаць прагноз…

 

Будзе слоту абвяшчаць прагноз,

Лістабой учыніць ператруску.

Песняй, што расчуліла да слёз,

Я прыму цябе па-беларуску.

 

Краю блаславёнага дачка,

Дзякуй лёсу,

                       маю не ў нагрузку —

Зорны крыж Мацея Бурачка…

Ты ўва мне прызнаеш беларуску?

 

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно не вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску.

 

Час — вар’ят, шалёнае таксі.

Толькі ўсё ж не мыслю я аб спуску.

Кажаш, што магілы зараслі?

Памаўчы са мной па-беларуску.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54153
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:29111
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:36110
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:27108
Далучайцеся да нас