Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісалася 80 чалавек

На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісалася 80 чалавек

30 кастрычніка 2018, 13:15 Грамадства, Мова, ТБМ 43
На курсы ўкраінскай мовы ў Менску запісалася 80 чалавек

У пятніцу ў Менску пачаўся другі сезон курсаў украінскай мовы. Тры групы займаюцца ў двух памяшканнях:

18.00 – у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Чычэрына, 19) – група пачаткоўцаў;

18.00 – у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) – група пачаткоўцаў;

19.30 – у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) – група тых, хто працягвае вывучаць мову. Большасць студэнтаў тут ходзіць другі год.

 

Пачаткоўцы пачалі з вывучэння літар і вітанняў, студэнты-другакурснікі – з практыкаванняў па націску і вуснага задання ў малых групах: абмяркоўвалі прафесіі і заробкі.

Цяпер на курсах трое выкладчыкаў: філолаг і журналіст з Украіны Аксана Ціпліцька, беларускі філолаг-укра-ініст з украінскімі каранямі Вольга Барысенка і Ягор Дзёбык, беларускі філолаг-украініст, які цяпер выкладае беларускую мову ў Луцку ва Усходнееўрапейскім універсі-тэце імя Лесі Украінкі. Вольга і Ягор будуць чаргавацца.

Выкладчыкі працуюць на валанцёрскіх пачатках.

– Групы дастаткова вялікія, і людзі ўсё яшчэ запісваюцца, у наступную пятніцу далучацца і новыя студэнты. Та-му, канешне, хацелася б падзяліць групы, – кажуць арганізатары. – Але для гэтага трэба яшчэ адзін выкладчык. Мы яго актыўна шукаем.

Пачаткоўцы расказалі, што прывяло іх на курсы. Нехта мае ўкраінскія карані і хоча ведаць мову продкаў. У некага знаёмыя ва Украіне (“Калі мае ўкраінскія сябры вывучылі беларускую мову, мне стала сорамна, таму я сёння і прыйшоў”, – падзяліўся студэнт-гістфакавец). Камусьці ўкраінская патрэбная для работы. Большасць, аднак, проста хоча адчуваць сябе ў сваёй талерцы, калі бывае ва Украіне: “Хачу размаўляць з украінцамі на іх мове”.

 

На адкрыцці групы для пачаткоўцаў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур ансамбль хору ўкра-інскай песні “Крыніца” праспяваў “Ой зелене жито зелене, хорошиї гости у мене”. Ансамбль спявае цудоўна, але ўкраінская музыка зараз перажывае такі росквіт, што на афіцыйных мерапрыемствах з поўным правам можа гучаць і “Акіян Эльзы”, і песні гурта “KAZKA”. Яны слухаліся б не менш чароўна, але прэзентавалі б Украіну больш сучасна.

Паўліна Купрысь.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас