Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слонімскі фатограф пачатку ХХ стагоддзя

Слонімскі фатограф пачатку ХХ стагоддзя

29 кастрычніка 2018, 09:40 Грамадства, Культура, Навіны 19
Слонімскі фатограф пачатку ХХ стагоддзя

У 1910-х-1930-х гадах у Слоніме жыў з сям’ёй фатограф Барыс Вайнштэйн. Ён меў сваю фотамайстэрню ў самым цэнтры горада на Параднай вуліцы, потым – на Панятоўскага. Дзякуючы Вайнштэйну да сённяшніх дзён захаваліся сотні паштовак Слоніма, якія ён выпускаў за свой прыватны кошт у мясцовых друкарнях. Гэта найперш паштоўкі Слоніма падчас Першай сусветнай вайны.  Барыс Вайнштэйн перажыў вайну, а потым і польска-бальшавіцкую вайну, а падчас Польшчы (1920-1939) таксама займаўся фотасправай. У палітыку і ў ваенныя деянні ён ніколі не лез, а фатаграфаваў немцаў, рускіх, беларусаў, яўрэяў, палякаў. Калі ў Слоніме дыслацыраваліся 79 і 80 польскія пяхотныя палкі, то жаўнеры ў асноўным заказвалі фатографа Барыса Вайнштэйна. На многіх здымках таго часу стаяць яго пячаткі і фірменныя знакі. А вось асабістага здымка Вайнштэйна адшукаць не ўдалося. Невядома таксама, як склаўся яго лёс перад Другой сусветнай вайной і пасля вайны. Але для нашчадкаў ён пакінуў унікальныя і рэдкія здымкі Слоніма і людзей. 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/slonimski-fatograf-pachatku-khkh-stagod/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас