Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Два вершы на сценах турмы НКВД

Два вершы на сценах турмы НКВД

29 кастрычніка 2018, 23:40 Грамадства, Мова, Навіны, ТБМ 258
Два вершы на сценах турмы НКВД

Да тэмы “(Не)расстраляная паэзія” вашай увазе прапануем два вершы Міхася Чарота і Тодара Лебяды, якія ў 1937-м былі выдрапаныя на сценах вязніцаў Мінскай турмы НКВД. Пра іх у аўтабіяграфічнай кнізе пра савецкія лагеры «На крыжовай дарозе» (1976) распавёў гісторык Аўген Калубовіч.

 

Міхась Чарот (Міхаіл Сымонавіч Кудзелька; 1896-1937)

«ПРЫСЯГА» (Міхась Чарот, 1896-1937)

Я не чакаў
І не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Што стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, −
Кажу вам − я не вінаваты!

(паводле ўспамінаў паэта і празаіка, вязня ГУЛАГу Міколы Хведаровіча (1904-1981))

 

Тодар Лебяда (Пётар Фёдарафіч Шырокаў; 1914-1970). Фота 1956 г.

«НАДПІС НА СЦЯНЕ 95-АЙ КАМЭРЫ» (Тодар Лебяда, 1914-1970)

Мне лёсам вызначаны
Гэтакі прымус.
Аб шчасці сёння
Можна сніць і марыць.
За тое,
Што я толькі − беларус −
Мне гэтакая кара!
Я кару іхную
З пагардаю прыняў,
Бо я − сын верны
Маці − Беларусі.
І я святога,
Гордага імя
Не адракуся!!!
(зборнік «Песні выгнання» 1944 году)

  • Tags
  • Міхась Чарот
  • Тодар Лебяда
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас