Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзяды з Дударскім клубам

Дзяды з Дударскім клубам

26 кастрычніка 2018, 09:33 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 36
Дзяды з Дударскім клубам

Сябры!

📍У найбліжэйшы АЎТОРАК, 30 кастрычніка, у рамках Дударскага клубу адзначым свята “Дзяды”.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

⚠ Даведка:

Дзяды — гэта агульная назва продкаў, а таксама свята іх  памінання ды ўшанавання. У гэтыя дні жывыя запрашаюць у госці ўжо памерлых сваякоў з іншасвету, частуюць іх і просяць, каб яны паспрыялі дабрабыту ў жыцці.

Восеньскія Дзяды адзначаюць у канцы кастрычніка — пачатку лістападу 🍁🍂

Пасля памінання і частавання продкаў у некаторых мясцінах Беларусі Дзядоў яшчэ весялiлi музыкаю, песьнямі і скокамі.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Адмысловы госць вечарыны — гурт Dainava. З дапамогаю песень пад акампанемент традыцыйных інструментаў ушануем продкаў.

Таксама запросім Дзядоў на вячэру. І, вядома ж, не забудземся павесяліць іх пад гукі дуды! 🎶

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

⏰Калі: 
30 кастрычніка (аўторак) 
пачатак а 19:00

⛳ Дзе: 
г. Менск
кавярня “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Уваход вольны☝
Да сустрэчы!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас