Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СЯБРОЎ НАБЫВАЙ І СТАРЫХ НЕ ЗАБЫВАЙ

СЯБРОЎ НАБЫВАЙ І СТАРЫХ НЕ ЗАБЫВАЙ

23 кастрычніка 2018, 22:29 ТБМ 3533
СЯБРОЎ НАБЫВАЙ    І СТАРЫХ НЕ ЗАБЫВАЙ

Нядаўна колькасны склад Нясвіжскай арганізацыі ТБМ павялічыўся на двух сяброў, дакладней, сябровак. Ды якіх! Неўтаймоўна актыўных, непахісных у мудрых жыццёвых пазіцыях, бясспрэчна аўтарытэтных, заслужана ацэненых і прызнаных на Нясвіжчыне. Гэта былыя настаўніцы Яніна Аляксандраўна Ялты-кова з Гарадзеі і Аляксандра Аляксандраўна Скрындзіеўская з Высокай Ліпы. Жанчыны сёлета, як кажуць у народзе, размянялі ўжо дзясяты дзясятак гадоў!

Дні ўшанавання настаўнікаў, пажылых людзей, жанчын-маці, што  выпадаюць на  пару лагоднай восені, бабінага лета з серабрыстай павуцінкай, скіравалі актывістаў Гарадзейскай суполкі праведаць аўтарытэтных асоб.

З Янінай Аляксандраўнай, дачкой і зяцем прыгадалі яе бацьку, які аддаў жыццё за вольную Беларусь, за тое, каб дзеці ў школах вучыліся па-беларуску. Успамінала Яні-на Аляксандраўна даўнія гарадзейскія школы, гады настаўніцтва, навучанне абслугоўваючай працы – колькі добрых швачак выгадавала яна! І тое не дзіўна: сама ж першакласная мадэльерка і швачка. А ў сучаснай Гарадзеі жанчына больш вядомая як шчырая верніца і мецэнатка.

Аляксандра Аляксандраўна Скрындзіеўская выкладала замежную мову, выдатна валодае нямецкай і польскай і мо таму так заўзята  прапагандуе-бароніць родную. Радкі з Якуба Коласа, Паўлюка Труса ўзнёсла прачытае кожнаму свайму госцю: хай адчуе смак роднага слова. Вучняў у яе шмат, ні адзін школьны будынак не змесціць. А ёй прасторна ў сваёй невялікай вясковай хацінцы, дзе пануе культ кнігі і Божай веры.

Прапанову далучыцца да суполкі ТБМ жанчыны прынялі без аніякіх ваганняў, як самае натуральнае для сапраўднага беларускага інтэлігента.

Шчырыя вітанні і віншаванні нашым ганаровым сяброўкам!

Н. Плакса, Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас