Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прайшла прэзентацыя новага сайта газеты “Наша слова” nslowa.by

Прайшла прэзентацыя новага сайта газеты “Наша слова” nslowa.by

23 кастрычніка 2018, 22:18 ТБМ 13
Прайшла прэзентацыя новага сайта газеты “Наша слова” nslowa.by

У чацвер, 11 кастрычніка, у офісе ТБМ у Менску адбылася прэзентацыя новага сайта газеты “Наша слова” nslowa.by. Рэдактар газеты і сайта Станіслаў Суднік распавёў пра накірава-насць праекту, пра перспектыву пераходу толькі на электроннае выданне ў будучыні, тэматыку і развіццё, фактычна, новага навінавага партала.

Цікава, што і вольную назву сайта таксама было няпроста абраць, выратавала, як распавёў сп. Станіслаў, менавіта напісанне праз w. Сайт напаўняецца штодня і мае шырокі тэматычны партфель. Дарэчы, цяпер “Наша слова” мае ўжо два сайты. Першы naszaslowa.by таксама актыўны і напаўняецца, але больш накіраваны менавіта на тую аўдыторыю, якая прывыкла да друкаванага фармату. Новы больш разгалінаваны і тэматычна шырэйшы. Разам з тым толькі на старым сайце выстаўляецца word-аўскі фармат усёй газеты “Наша слова”, менавіта там можна спампаваць любы артыкул у самым простым выглядзе. 

На новым сайце можна знайсці  pdf-версіі газеты “Наша слова”, часопіса “Лідскі летапісец”, альманаха “Ад лідскіх муроў”, альманаха “Нясвіжскі ўток”, хутка з’явіцца наваградскі альманах “Стольны град”, магчыма яшчэ нешта.

Такім чынам сістэма СМІ ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” прадаўжае развівацца. У тым ліку трэба ўлічваць і развіццё групаў ТБМ у сацыяльных сетках. Ужо актыўна працуюць групы Лідскага, Гарадзенскага, Магілёўскага ТБМ, на падходзе іншыя рэгіёны.

Паводле Ю. Бажок. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас