Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пазітыўны імідж прадстаўніка Праваслаўнай Царквы

Пазітыўны імідж прадстаўніка Праваслаўнай Царквы

23 кастрычніка 2018, 22:23 Мова 10
Пазітыўны імідж прадстаўніка Праваслаўнай Царквы

На чарговых занятках курсаў “Мова Нанова” па запрашэнні Глеба Лабадзенкі выступіў з прэзентацыяй кіраўнік інфармацыйнага аддзела Менскай Праваслаўнай епархіі айцец Яўген Грамыка. Святар, які служыць у храме Святога Мікалая ў Шабанах прамаўляў да аўдыторыі і адказваў на пытанні па-беларуску.

Ён расказаў пра гісторыю распаўсюджання хрысціянства на беларускіх землях, пра першыя праваслаўныя кафедры,  заснаваныя ў Полацку ў 992 і Тураве ў 1005 годзе, пра дзейнасць Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацку, пра служэнне Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

Святар назваў 14 памесных цэркваў, якія існуюць па ўсім свеце, распавёў пра дзейнасць Беларускага Экзархата Праваслаўнай Царквы, нагадаў пра асноўныя праваслаўныя святы і сімвалы. Айцу Яўгену давялося служыць у новазбудаваным храме ў Дудутках пад Менскам.

Асноўныя пытанні да святара датычыліся ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах у праваслаўных храмах. Айцец Яўген засведчыў пра існаванне многіх прыходаў на тэрыторыі краіны, дзе служыцца беларускамоўная літургія, у прыватнасці, у Гарадзенскай Каложскай царкве, у Менскім Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы, у царкве ў Ратамцы і многіх іншых.

Святар нярэдка выступае на тэлебачанні ў праграме  “Добрай раніцы, Беларусь” і стварае вельмі прыязны імідж сучаснага прадстаўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Э. Дзвінская.

На здымках аўтара:

айцец Яўген Грамыка

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас