Home
Грамадства

100 гадоў таму назад створана першая беларуская арганізацыя ў Лідзе

100 гадоў таму назад створана першая беларуская арганізацыя ў Лідзе

19 кастрычніка Ліда адзначыла 100-годдзе ўтварэння ў Лідзе першай беларускай арганізацыі новага часу. Стварыў і ўзначаліў арганізацыю герой Першай сусветнай вайны генерал-маёр Яўген Аляксандравіч фон Гротэ дэ Буко.
Адзін з лідараў польскага руху таго часу ў Лідзе Юзаф Дзічканец пісаў у сваёй кнізе “Самаабарона Лідскай зямлі”: “Самым небяспечным канкурэнтам для палякаў у справе атрымання зброі ад немцаў побач з яўрэямі быў арганізатар беларускага руху ў Лідзе, былы расійскі “исправник” фон Гротэ дэ Буко, які па прычыне свайго нямецкага прозвішча меў пэўныя перавагі ў штадтгаўптмана (начальніка павета). Толькі ён мог прыняць рашэнне аб выдачы зброі. Досыць доўгі час працягваліся спробы атрымання зброі”.
Далей Дзічканец адзначае: “Дзіўна, што рускіх, якія перад вайной мелі прэтэнзіі да Ліды, як да “истинно русского города”, у гэты час у Лідзе не было. За выключэннем толькі невялікай групкі, амаль усе “истинно русские люди” пакінулі чужы для іх край і горад, накіроўваючыся да сапраўднай сваёй Бацькаўшчыны – Расіі. Былы лідскі спраўнік фон Гротэ дэ Буко і той пакінуў шэрагі расіян. … фон Гротэ дэ Буко … пачаў арганізоўваць беларусаў, каб стварыць Беларускую Народную партыю”.
pawet.net.

Previous article СЯБРОЎ НАБЫВАЙ І СТАРЫХ НЕ ЗАБЫВАЙ
Next article Прайшлі заняткі "Гістарычнай школы" на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915