Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Турнэ прынца Гары і Меган

Турнэ прынца Гары і Меган

19 кастрычніка 2018, 16:36 Грамадства, У свеце 15
Турнэ прынца Гары і Меган

Афіцыйнае турнэ прынца Гары і Меган па Аўстраліі працягваецца. На гэты раз яны разуліся на пляжы Бондзі, сустрэўшыся з сёрферамі мясцовай супольнасці OneWave.
Герцаг і герцагіня сэсекскіх абмеркавалі з сёрферамі праблемы псіхічнага здароўя і далучыліся да штотыднёвай сустрэчы супольнасці, дзе сёрферы дзеляцца сваімі разважаннямі і распавядаюць, як група дапамагла ім.
Прынц Гары распавёў сябрам групы аб дабрачыннай арганізацыі Heads Together, якую ён заснаваў разам са сваім братам прынцам Уільямам і яго жонкай, герцагіняй кембрыджскай Кэтрын.
Дрэс-код пара абрала пляжны: на Меган была свабодная доўгая сукенка ў палоску аўстралійскага дызайнера Martin Grant, на Гары – простая кашуля з закасанымі рукавамі. Абодва апранулі гавайскія кветкавыя каралі – лей.
Герцага і герцагіню сэсекскіх віталі крыкам і авацыямі.
Разуўшыся і ўзяўшыся за рукі, каралеўская пара далучылася да рытуалу “круг правільнай энергетыкі”.
Пасля наведвання пляжу Гары забраўся на мост Харбар-Брыдж з удзельнікамі Invictus Games – спаборніцтваў, у якіх удзельнічаюць дзейныя і былыя вайскоўцы, якія сталі інвалідамі. Арганізацыя заснавана і фінансуецца прынцам Гары.
Забраўшыся за 13 хвілін на мост, яны паднялі сцяг гульняў. На мосце да Гары і ўдзельнікаў Гульняў далучыўся аўстралійскі прэм’ер-міністр Скот Морысан.

https://www.bbc.com

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас