Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рэжысёр Панджавідзэ ўдзячны за падтрымку спектакля „Саламея”

Рэжысёр Панджавідзэ ўдзячны за падтрымку спектакля „Саламея”

19 кастрычніка 2018, 08:54 Культура 19
Рэжысёр Панджавідзэ ўдзячны за падтрымку спектакля „Саламея”

Галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Міхаіл Панджавідзэ падзякаваў грамадскасці і царкве за падтрымку оперы „Саламея”, прэм’еру якой раней прыйшлося перанесці з-за крытыкі праваслаўных вернікаў. На прэс-канферэнцыі 18 кастрычніка перад прэм’ерным паказам спектакля рэжысёр-пастаноўшчык „Саламеі” заявіў, што адчувае сябе „стомленым і спустошаным” пасля сітуацыі з пераносам оперы. „Вядома, такія гісторыі дарма не праходзяць, — сказаў ён. — Я вельмі ўдзячны грамадскасці Мінска, творчай інтэлігенцыі, сродкам масавай інфармацыі. Я ўдзячны членам абедзвюх камісій, якія былі, прадстаўнікам Беларускай праваслаўнай царквы, якія мне адназначна далі зразумець, што ні супраць чаго яны не былі, ні пра што яны не прасілі. У немалой ступені гэта была правакацыя, накіраваная і супраць іх таксама, што вось яны, маўляў, не працуюць, ні за чым не сочаць”.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/rezhysyor-pandzhavidze-udzyachny-za-padtr/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
Далучайцеся да нас