Паліцыя Лондана настойліва рэкамендавала жанчынам не карыстацца на вуліцы мабільнымі тэлефонамі і навушнікамі. Менавіта такія прэвентыўныя меры, на думку паліцыі, знізяць рызыку жанчын стаць ахвярамі сэксуальных дамаганняў і гвалту.
Выдадзеныя рэкамендацыі справакавалі дыскусію пра тое, ці не з’яўляюцца яны праявай віктымблеймінга або ў нашым недасканалым свеце гэта проста вымушаныя спосабы бяспекі?
З лютага па верасень гэтага года ў лонданскім раёне Крыклвуд было здзейснена дзесяць нападаў сэксуальнага характару на адзінокіх жанчын. Апублікаваўшы гэтыя дадзеныя, паліцыя таксама распавяла і пра звычкі гвалтаўніка.
У большасці выпадкаў, якія адбываліся каля станцыі Willesden Green, мужчына падыходзіў да адзінокіх жанчын, спрабаваў размаўляць з імі, прасіў яго пацалаваць або абняць, а затым накідваўся на іх.
Відавочцы апісваюць падазраванага як чарнаскурага мужчыну 20-30 гадоў, сярэдняга целаскладу ў цёмнай вопратцы.
У ліпені лонданская паліцыя затрымала аднаго чалавека па гэтай справе, але затым вызваліла яго на час сьледзтва. На мінулым тыдні паліцыя распаўсюдзіла набор саветаў для жанчын, як мінімізаваць рызыку нападу.
Аднак некаторыя знайшлі гэтыя парады абразлівымі, заявіўшы, што спрабуюць перакласці адказнасць за напад з гвалтаўніка на саміх ахвяр.
У ліку саветаў, распаўсюджаных паліцыяй, жанчынам прапануецца праяўляць абачлівасць, асабліва калі яны ідуць адны, трымацца добра асветленых вуліц, калі магчыма, паведамляць камусьці, у які час яны збіраюцца дабрацца да хаты і па якой дарозе, і заўсёды звяртаць увагу, што адбываецца вакол. А таму не карыстацца навушнікамі і мабільнымі прыладамі ў дарозе.
Гэтыя парады выклікалі спрэчкі ў сацсетках пра тое, ці з’яўляюцца яны практычнымі, універсальнымі парадамі па бяспецы або прад’яўляюць неймаверныя патрабаванні да жанчын змяніць іх законапаслухмянае нармальнае паводзіны?
Джэсіка Ітан, якая вядзе кампанію ад імя ахвяраў сэксуальнага гвалту, назвала парады “смешнымі” і “бескарыснымі”.