Home
ТБМ

У Магілёве ўзгадвалі пра творчасць і лёс паэта і публіцыста Юрку Лявоннага

У Магілёве ўзгадвалі пра творчасць і лёс паэта і публіцыста Юрку Лявоннага

12 кастрычніка ў Магілёве ўзгадвалі пра творчасць і лёс паэта і публіцыста Юрку Лявоннага (Лявона Юркевіча). Культурніцкая сустрэча адбылася ў межах праекта «(Не)расстраляныя» музычнага парталу TuzinFM.by.

Юрка Лявонны нарадзіўся ў 1908 годзе ў Чавусах, скончыў Магілёўскі педтэхнікум і Менскі педінстытут, плённа працаваў у рэдакцыі газеты «Магілёўскі селянін» – у падшыўках старых газет можна знайсці не мала ягоных артыкулаў. Першыя вершы Юркі Лявоннага пачалі друкаваць у 1924 годзе, пазней выйшла некалькі зборнікаў паэта, а ў 34-м ён быў прыняты ў сябры Саюза пісьменнікаў БССР.

Нягледзячы на тое, што Лявонны, як і шмат іншых тагачасных літаратараў, не мала сваіх твораў прысвячаў “дасягненням” савецкай улады і шчасліваму жыццю, ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў “шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” і расстраляны ў «чорную ноч» новай гісторыі Беларусі – 29 кастрычніка 1937…

У лекцыі-прэзентацыі, якая адбылася ў цэнтры “Кола”, прынялі ўдзел кіраўнік праекту «(Не)расстраляныя» Сяргей Будкін і таленавіты беларускі паэт Віктар Жыбуль. Сяргей Будкін расказаў пра сам праект і падрыхтоўку кніжнага выдання з музычным дадаткам пра рэпрэсаваных паэтаў. Віктар Жыбуль распавёў пра Юрку Лявоннага і прэзентаваў зборнік вершаў паэта, упершыню выдадзены пасля доўгага перапынку (апошняе выданне Лявонага выйшла пасля яго рэабілітацыі ў 60-х гадах і было занадта ідэалагізаваным). Сустрэча адбылася пры падтрымцы магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы.

«Ёсьць настроі… А ў іх — пералівы.
Ёсьць часіны — здаюцца сном.
Толькі той на сьвеце шчасьлівы,
Хто узімку жыве, як вясной!
Я стаю адзінокі на полі, —
Ціха сыплецца золкаў пясок…
Распрануўся вецер — і голы —
Па ральлі — ў карагодны скок!..
Дуб гальлё пабялелае зьвесіў,
І ня ведаю — можа, ўва сьне —
На калені у срэбны сьнег…
Вецер шэпча ліхія пагрозы —
Колькі злосьці… Куды-ж яе дзець?..
Прытулілі-б мяне вы, марозы,
Да асмужаных бельлю грудзей!..
Я раздумаў — ня выльлю сьлязамі,
За мяне — хай скрыгоча зіма…
Ой ты, замець — сівая замець, —
Прыгажэй за цябе — няма!..»
[1927]
(верш Юркі Лявоннага з захаваннем правапісу арыгінала)

1 of 8

Крыніца: Фэйсбук

  • Tags
  • «(Не)расстраляныя»
  • Віктар Жыбуль
  • г. Магілёў
  • Сяргей Будкін
  • Таварыства беларускай мовы
  • Юрка Лявонны
Previous article Другі год запар фестываль WATCH DOCS будзе праходзіць у Стоўбцах
Next article Новыя лекцыі ў Гістарычнай школе

nslowa2

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515