Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сплаў па Нёмане, прысвечаны 100-годдзю БНР, паспяхова завершаны

Сплаў па Нёмане, прысвечаны 100-годдзю БНР, паспяхова завершаны

9 кастрычніка 2018, 00:02 Спорт 19
Сплаў па Нёмане, прысвечаны   100-годдзю БНР, паспяхова завершаны

Завяршылася экспедыцыя па Нёмане ў гонар стагоддзя БНР, якую зладзілі актывісты з Лідчыны. На працягу сямі дзён было пераадолена больш за пяцьдзясят кіламетраў. Вандроўка праходзіла па маршруце: в. Агароднікі, в. Ганцавічы, в. Сялец, в. Беліца, в. Збляны, в. Панямонцы, в. Пескаўцы, в Моцевічы і завяршылася ў в. Орля.

Цягам васьмі дзён два плыты пад назваю “25 сакавіка” і “27 ліпеня” прайшлі Нёманам па тэрыторыі Лідскага, Наваградскага, Дзятлаўскага і Шчучынскага раёнаў Гарадзенскай вобласці.

Цягам маршруту да экспедыцыі далучаліся актывісты з Бярозаўкі, Беліцы, Ліды, Гародні і Менска. Мэтаю яе правядзення было чарговы раз нагадаць жыхарам прылеглых да Нёмана населенных пунктаў аб важнай у гісторыі Беларусі даце – 100-годдзі БНР, зазначыў каардынатар абласной грамадскай ініцыятывы “Спадчына” Сяргей Трафімчык.

– Выбралі такі фармат – прайсціся па Нёмане з нашымі нацыяна-льнымі сцягамі, на бартах плытоў у нас былі банеры “100 гадоў БНР”.

Адзін з удзельнікаў Вітольд Ашурак адзначае, што на працягу маршруту траплялася не так шмат рыбакоў, але некаторыя з іх віталі падарожнікаў воклічам: “Жыве Беларусь!”.

Нажаль, моцны сустрэчны вецер не дазволіў прайсці ўвесь запланаваны маршрут, а гэта амаль сто кіламетраў, але арганізатары не адчайваюца і плануюць зрабіць падобныя сплавы традыцыйнымі.

Па факту час сплаву абмежаваўся не ветрам і не надвор’ем, а транспартам, які быў замоўлены, каб вярнуць плыты ў Беліцу, у “порт прыпіскі”.

Таму сёлетні сплаў атрымаўся як бы тэставым. Стала зразумела:

– што рабіць сплаў трэба на месяц-два раней; 

– што дайсці да Лунна за 7-8 дзён не атрымоўваецца;

– што не ўсе людзі вытрымліваюць поўны маршрут, таму ў экіпажах павінна быць запланаваная пастаянная ратацыя, павінен быць спіс і графік папаўнення экіпажаў;

– павінны быць прадуманы  і арганізаваны сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, канцэрты пры кастры на месцах стаянак і г.д.

Аднак пачатак зроблены.

Наступны сплаў можа быць прысвечаны нейкай іншай даце, але першы прайшоў пад сцягам 100-годдзя БНР, за што ўдзельнікам – гонар і слава!  

Андрусь Панямонаў,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара і ўдзельнікаў

сплаву.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас