Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
НОВАЯ КНІГА МІКАЛАЯ НІКАЛАЕВА

НОВАЯ КНІГА МІКАЛАЯ НІКАЛАЕВА

8 кастрычніка 2018, 23:56 Выданні 31
НОВАЯ КНІГА МІКАЛАЯ НІКАЛАЕВА

Мікалай Віктаравіч Нікалаеў – беларускі і расійскі гісторык, кнігазнавец, краязнавец, мастацтвазнавец. Жыве у Пецярбургу, працуе загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі. Ён аўтар шматлікіх выданняў, у тым ліку кніг, прысвечаных гісторыі нашага краю. Яго сур’ёзная зацікаўленасць гісторыяй Наваградчыны яшчэ з 80-х гадоў мінулага стагоддзя. У юнацтве Мікалай Віктаравіч удзельнічаў у раскопках наваградскага замка, якія праводзіла Фрыда Гурэвіч, археолаг з Ленінграда. Гэта стала вызначальным для яго лёсу.

25 верасня ў Наваградскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Мікалая Нікалаева “Наваградак за царства Аляксандра II, 1855-1881”. Яна прысвечана гісторыі нашага горада – былога ваяводскага цэнтра Вялікага Княства Літоўскага – у час яго знахо-джання ў складзе Расійскай імперыі. На прэзентацыю прыйшлі настаўнікі гісторыі, музейныя і бібліятэчныя работнікі, прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, прэса. Аўтар расказаў пра факты і дакументы з наваградскай гісторыі, адказаў на пытанні прысутных. Кніга дапаможа чытачам знайсці любую інфармацыю за адзначаныя гады, у тым ліку статыстычныя звесткі, чарцяжы будынкаў, зацверджаны Аляксандрам II план горада. Выданне змяшчае вялікую колькасць ілюстрацый, што робіць яе яшчэ больш пазнавальнай.

 Два экзэмпляры кнігі з аўтографам аўтар падарыў раённай бібліятэцы, таму запрашаем наваградчан і ўсіх зацікаўленых да нас у бібліятэку. Упэўнены, кніга вам будзе вельмі цікавай.

Наваградская РБ.

 by admi

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас