Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нейрахірург ў Канадзе прааперыраваў маленькага хлопчыка і яго плюшавага мядзведзя

Нейрахірург ў Канадзе прааперыраваў маленькага хлопчыка і яго плюшавага мядзведзя

4 кастрычніка 2018, 09:36 Грамадства, Навіны, У свеце 19
Нейрахірург ў Канадзе прааперыраваў маленькага хлопчыка і яго плюшавага мядзведзя

Канадскі хірург правёў адважную эксперыментальную працэдуру без анестэзіі – на плюшавым мядзведзяняці.

Нягледзячы на тое, што доктар Даніэль Макнамі ніколі раней плюшавых мядзведзяў ня аперыраваў, ён не змог адмовіць у просьбе хвораму дзіцяці і адначасова ўладальніку сімпатычнага медзведзяняці.

8-гадовы Джэксан Макі па шляху ў аперацыйную спытаў хірурга, ці не можа ён заадно паправіць і яго медзведзяня Малыша.

Джэксан з нараджэння пакутуе ад гідрацэфаліі – назапашвання спіннамазгавой вадкасці, і доктар Макнамі быў адным з яго першых нейрахірургаў.

“Як я мог адмовіць?” – напісаў лекар у “Твітэры” пад фотаздымкамі аперацыі мядзведзя. Яго фатаграфіі перапосцілі каля сямі тысяч разоў.

Маклін дыягнаставаў у мядзьведзя разрыў падпахі і падчас аперацыі апрануў на яго “кіслародную маску”.

Медзведзяня Малыш, нязменны спадарожнік Джэксана, змог нават усміхнуцца і па-стаічнаму перанёс працэдуру.

Джэксан таксама перанёс аперацыю, дзеля якой і апынуўся ў бальніцы.

Доктар Макнамі, які працуе ў Цэнтры здароўя ў Галіфаксе ў Новай Шатландыі, рамантаваў шунт – маленькую трубку, якая дапамагае змыць залішнюю вадкасць з мозгу Джэксана і знізіць ціск.

Сям’я Джэксана кажа, што яны вельмі ўдзячныя лекара, які зрабіў усё магчымае, каб іх сын адчуваў сябе камфортна ў гэты цяжкі перыяд.

“Ён так ганарыўся. Бо яго любімы медзведзяня ляжаў з ім разам на бальнічным ложку”, – распавёў журналістам бацька хлопчыка Рык Макі.

Зараз абодва маленькіх пацыента аднаўляюцца пасля паспяховых працэдур.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас