Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вальжына Цярэшчанка спявала ў гонар 100-годдзя БНР

Вальжына Цярэшчанка спявала ў гонар 100-годдзя БНР

3 кастрычніка 2018, 22:01 Грамадства, Культура 211
Вальжына Цярэшчанка спявала ў гонар 100-годдзя БНР

У Гомелі адбыўся канцэрт барда Вальжыны Цярэшчанкі, прысвечаны 100-годдзю БНР. Гэта быў першы яе сольны выступ за апошнія 15 год. Вальжына Цярэшчанка адзначае, што кожны неабыякавы чалавек павінен адзначыць 100-годдзе абвяшчэння БНР.

– Буду спяваць сёння песні на вершы тых, хто чакаў на тое, каб Беларусь зажыла сваім жыццём, каб яна была не пад кім. На жаль, гэта не адбылося, і мы ведаем, што было потым, напры-канцы 20-х – у 30-ыя гады. Усе ідэалы БНР былі разбіты. Але праз 100 год мы спяваем на вершы тых людзей, дзякуючы якім сёння мы гаворым пра гэтае свята, і цешым надзею, што будзе ў будучыні і 150 год БНР.

Арганізатар канцэрту – грамадскі актывіст Уладзімір Кацора – нагадвае, што гэты год праходзіць пад знакам 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

– Гэта выніковы ўжо канцэрт. Мне падавалася, што лепш чым Вальжына ніхто такі вынік нашай працы не падвядзе. Два тыдні назад тут зрабіў канцэрт да гадавіны Аршанскай бітвы Андрэй Мельнікаў. Таксама неблагая імпрэза атрымалася і таксама праходзіла пад знакам святкавання 100-годдзя БНР.

Падчас канцэрту гучалі песні на беларускай, польскай, украінскай мовах. Напрыканцы мерапрыемста адбыліся паказальныя баі рыцараў. 

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас