Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

Навіны Германіі. Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

3 кастрычніка 2018, 21:33 Грамадства, У свеце 24
Навіны Германіі.  Тыдні Германіі пройдуць у 11 гарадах Беларусі

Тыдні Германіі будуць праходзіць з 23 верасня па 18 лістапада ў адзінаццаці гарадах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства ФРГ у Менску. Мерапрыемствы (іх на-лічваецца больш як 90) будуць арганізаваны ў Менску, Баранавічах, Барысаве, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Маладэчне, Пінску і Полацку. Тыдні Германіі ў Беларусі будуць праводзіцца пятнаццаты раз. Іх арганізатарамі з’яўляюцца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ, прадстаўнікі нямецкіх культурных арганізацый сумесна з беларускімі партнёрамі. Праграмай прадугледжана нямала канцэртаў, разлічаных як на аматараў класікі, так і року. Упершыню ў Менску адбудзецца фестываль XJAZZ. Па-клоннікаў кінамастацтва таксама чакае шмат цікавых паказаў, у прыватнасці, сучаснае кароткаметражнае кіно, арыгінальныя нямецкія версіі ігравых фільмаў з субтытрамі на рускай мове, а таксама дакументалістыка. Будзе паказаны нямы фільм “Насферату” (1921 год) Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, які будзе дэманстравацца з жывым музычным суправаджэннем – прагучыць музыка Вольгі Падгайскай, выступіць калектыў Fivestoreyensemble. Акрамя таго, будуць арганізаваны цікавыя фотавыстаўкі, віктарыны, майстар-класы баварскай кухні, лекцыі, сустрэчы з германскімі дзеячамі культуры і мастацтва. У час Тыдняў запланаваны таксама канферэнцыя па аднаўляльнай энергетыцы і Менскі ўрбаністычны форум.

zviazda.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5416
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас