• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 1 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Габрэйскі нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

Габрэйскі нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

3 кастрычніка 2018, 21:42 Выданні 42
Габрэйскі нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

11 верасня ў кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” – новага нумару часопіса перакладной літаратуры”ПрайдзіСвет” Гэты нумар прысвечаны народу, мове і творам, якія раней былі вельмі важнай часткай нашай гісторыі і культуры.

Багатая ідышамоўная спадчына Беларусі, якую мы лічым нашай, як і рускамоўную, і польскамоўную,  з большага невядомая чытачу, і задача нумара пазнаёміць людзей.

Надвор’е было вельмі цёплым, нават спякотным, нягледзячы на месяц верасень. Таму прэзентацыя праводзілася на свежым паветры, на прыступках кнігарні. Імпрэзу вёў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. З уступным словам выступіў пісьменнік, перакладчык і блогер рэсурсу belisrael. info Вольф Рубінчык. Спадарыня Ганна Янкута чытала ў сваім перакладзе з ідышу верш Ганны Марголін, паэт Андрэй  Хадановіч – пераклады Мойшэ Кульбака.

Вельмі ўражліва і захапляльна выступалі Сяргей Шупа, Юля Цімафеева, Кацярына Маціеўская, Павел Касцюкевіч, Ігар Крэбс, Таня Скарынкіна, Аксана Данільчык, Інэса Ганкіна, Валер Гапееў.

Паэт Віктар Жыбуль распавядаў пра Вульфа Сосенскага, чалавека, які своечасова пазнаёміў свайго земляка, юнага Самуіла Плаўніка, будучага Змітрака Бядулю з газетай “Наша Ніва” .

Сярод ключавых перакладных тэкстаў нумара – урывак з ненадрукаванага рамана Мойшэ Кульбака “Панядзелак”, а таксама ягоныя вершы, урывак з паэмы Юлія Таўбіна “Таўрыда”, фрагменты з “Яўрэйскай дзяржавы” Тэадора Герцля, успаміны Бэлы Шагал (пра Віцебск), Аўрома Рэйзена (пра сваё койданаўскае дзяцінства), Ісруэла-Шые Зінгера (пра Менск 1920-х), Іты Еліны (пра Магілёў канца ХІХ ст.). Упершыню друкуюцца габрэйскія народныя апавяданні і жарты са збору Вульфа Сосенскага, падрыхтаваныя Віктарам Жыбулем.

У нумары ёсць перакладаная паэзія  Хаіма Нахмана Бяліка, Генрыха Гайнэ, Паўля Цэлана, Ганны Марголін, Эмы Лазарус, Умберта Сабы, Баляслава Лесьмяна, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Тадэвуша Ружэвіча, Эльзы Ласкер-Шулер, а таксама падборкай песень у перакладзе з ідышу.

Прадстаўле-на таксама ў часопісе і сучасная габрэйская літаратура:  апавяданні Узі Вайля (Ізраіль), Давіда Шульмана (Барысаў-Эйлат); паэзія Іллі Камінскага (ЗША), Барыса Штэрна (Ізраіль) і Інэсы Ганкінай (Беларусь).

Для вокладкі часопіса была выкарыстана карціна Алеся Сурава “Местачковы раманс. Ружа”.

Вечарыну ўпрыгожыў паэт і таленавіты бард з Віцебска Міхаіл Рубін, які выканаў уласныя кампазіцыі на вершы беларускіх габрэйскіх паэтаў.

Арганізатары падрыхтавалі для гасцей пачастункі ў навагодніх габрэйскіх традыцыях: яблыкі, гранаты і мёд.  Было вельмі цікава і па-сямейнаму ўтульна і цёпла.

Усе тэксты нумара ёсць у свабодным доступе на сайце: www.prajdzisvet.org HYPERLINK .

Аляксей Шалахоўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Цукар са смакам роднае мовы
Мова

Цукар са смакам роднае мовы

19 кастрычніка 2018, 00:1516
Далучайцеся да нас