Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гадавіна рэферэндуму ў Каталоніі. Пратэстоўцы перакрылі чыгунку

Гадавіна рэферэндуму ў Каталоніі. Пратэстоўцы перакрылі чыгунку

1 кастрычніка 2018, 11:54 Грамадства, Навіны, У свеце 15
Гадавіна рэферэндуму ў Каталоніі. Пратэстоўцы перакрылі чыгунку

Прыхільнікі незалежнасці Каталоніі перакрылі чыгуначныя шляхі ў Жыроне на поўначы аўтаномнай вобласці ў рамках акцыі пратэсту, прысвечанай гадавіне правядзення рэферэндуму аб незалежнасці.

Сотні пратэстуючых селі на рэйкі і заблакавалі рух хуткасных цягнікоў з Барселоны ў Парыж, а таксама перакрылі аўтамагістраль AP-7, якая праходзіць уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора.

Акрамя таго, удзельнікі пратэсту перакрылі вуліцы, якія вядуць у цэнтральную частку Барселоны. На плошчы Каталоніі ў цэнтры горада праходзіць мітынг.

У іншых частках аўтаномнай вобласці таксама праходзяць акцыі пратэсту.

Крызіс у краіне пачаўся з моманту правядзення забароненага цэнтральнымі ўладамі і прызнанага незаконным Канстытуцыйным судом рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі 1 кастрычніка.

90% каталонцаў – з тых 43% насельніцтва правінцыі, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі – прагаласавалі за незалежнасць ад Іспаніі. Большасць праціўнікаў аддзялення байкатавалі галасаванне.

Тагачасны кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдемон і іншыя каталонскія лідэры падпісалі дэкларацыю аб незалежнасці, але адразу ж прыпынілі яе дзеянне з тым, каб пачаць перамовы з цэнтральнымі ўладамі.

Пераважная большасць краін не прызналі незалежнасць Каталоніі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас