Home
Культура

Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі

Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі

16 верасня ў Мажэйкаўскім доме культуры Лідскага раёна прайшоў другі адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары …ды халодныя ранкі”. Сёлетні склад удзельнікаў уражвае – 20 канкурсантаў з чатырох раёнаў Гарадзенскай вобласці:

  1. Фальклорны ансамбль “Крынічка” (дзеці 9-13 гадоў) аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”;
  2. Эльвіра Кепель з філіяла “Дзітвянскі Дом культуры”;
  3. Народны ансамль бытавых інструментаў “Каханачка” філіяла “Мажэйкаўскі Дом культуры”;
  4. Наталля Шчалканогава з аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды;
  5. Кацярына Каспорская і Алеся Ярунічава з філіяла “Ёдкаўскі Дом культуры”;
  6. Кацярына Папова з філіял “Першамайскі Дом культуры”;
  7. Зміцер Сакалоў і Мікалай Сакалоўскі з філіяла “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр”.
  8. Цімафей Кулеш з філіяла “Гудскі цэнтр творчасці і дасугу”;
  9. Вера Дзянішчык з філіяла “Ходараўскі Дом культуры”;
  10. Надзея Талашка з філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” ГДУК “Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  11. Фальклорны ансамбль “Весялуха” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”
  12. Фальклорнае аматарскае аб’яднанне Вяртанне да вытокаў” філіяла “Беліцкі Дом культуры”;
  13. Фальклорны гурт “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды;
  14. Фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  15. Фальклорнае аматарскае аб’яднанне “Ульяніца” філіяла “Ганчарскі Дом культуры”;
  16. Бядуха Тарэса Браніславаўна, 1942 г.н. з філіяла “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр”;
  17. Забалоцкая Ганна Андрэеўна (82 гады) з філіяла “Мацвееўскі дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  18. Ясюкайціс Тарэза Юзэфаўна з філіялф “Ваверскі Дом культуры”;
  19. Народны фальклорны гурт “Вяргіня” аддзела культуры і дасугу “Ракавіцкі Дом культуры” ДУК “Шчучынскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;
  20. Фальклорны гурт “Вавярэск” філіяла “Ваверскі Дом культуры”.

Акрамя таго па-за конкурсам удзел у фестывалі браў заслужаны фальклорны ансамбль “Гасцінец” з мястэчка Ракава Валожынскага раёна Менскай вобласці.

У большасці на фестывалі гучалі песні, запісаныя ў непасрэднай блізасці ад населеных пунктаў, адкуль прыехалі канкурсанты. Гучалі песні і са зборніка Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі, czyli co spiewano w Feliksowie”.

У журы конкурсу акрамя спецыялістаў-фалькларыстаў з Ліды і Гародні ўваходзіў і рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік.

Вызначыцца з пераможцамі было вельмі няпроста, але сябры журы таксама былі не навічкі і бачылі многіх удзельнікаў не першы раз, маглі параўнаць удзельнікаў не толькі паміж сабой, але і зрабіць рэтраперспектыву і параўнаць сённяшняе выступленне з папярэднімі, убачыць навізну ў рэпертуары і рост майсэрства.

У выніку першае месца аддалі Народнаму фальклорнаму гурту “Вяргіня” аддзела культуры і дасугу “Ракавіцкі Дом культуры” ДУК “Шчучы-нскі цэнтр культуры і народнай творчасці”. Другое месца заняў фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі цэнтр культуры і народнай творчасці”. Два трэція месцы засталіся на Лідчыне ў  Зміцера Сакалова і Мікалая Сакалоўскага з філіяла “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр” і фальклорнага гурта “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Ліды.

Прызы глядацкіх сімпатый атрымалі носьбіты: Тарэза Юзэфаўна Ясюкайціс з агагарадка Ваверка і Забалоцкая Ганна Андрэеўна з Ваўкавыскага раёна.

Велізарную працу па арганізацыі фестывалю правяла вядучы метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Г.М. Некраш. Акрамя ўсяго нялёгка было знайсці спонсараў, але прызы, асаб-ліва пераможцам, былі важкія, а за першае месца, як падняць.

Сярод прызоў быў і буклет, выдадзены рэдакцыяй газеты “Наша слова” па выніках леташняга фестывалю. Зборнік песень Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары … ды халодныя ранкі” пабачыў свет у 1992 годзе, і ў раёне было ўсяго некалькі асобнікаў зборніка, і вось выйшлі буклеты, якія ўключаюць у сябе ўвесь зборнік Земавіта Фядэцкага. Бярыце і спявайце. Зборнікі атрымалі ўсе ўдзельнікі фестывалю. Яны будуць у кожным доме культуры і ў кожнай бібліятэцы Лідскага раёна.

Фестываль стаў доказам любові кожнага ўдзельніка да народнай песні, да сваёй маленькай радзімы, да Бацькаўшчыны, доказам таго, што мы пачалі вучыцца памятаць сваіх продкаў і іх заслугі перад краінай і народам.

Яраслаў Грынкевіч.      

Previous article Свята беларускага пісьменства ў Гародні
Next article Мова Нанова ў Лідзе

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915