Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята беларускага пісьменства ў Гародні

Свята беларускага пісьменства ў Гародні

25 верасня 2018, 00:46 Выданні, Культура 7
Свята беларускага пісьменства ў Гародні

У Гародні прайшло Свята беларускага пісьменства, якое зладзіла Гарадзенская епархія Праваслаўнай Царквы. У дзень на руінах Ніжняй Царквы прайшло чытанне акафіста “Найсалодкаму імю Ісуса Хрыста” аўтарства Францішка Скарыны. А ўвечар, у зале пры Пакроўскім Саборы, з малітвай і спевамі гімна “Магутны Божа” архірэйскім хорам пачалася цікавая музычна-асветніцкая імпрэза. Тэма “Свята беларускага пісьменства” і праца прыходу Сабора аказаліся ўзаемазвязанымі паміж сабою, кажа настаяцель храма айцец Георгій Рой:

– Тэма, прысвечаная 400-годдзю беларускага Буквара, мае для нас вельмі важнае значэнне. Адным са стваральнікаў гэтага Буквара меркавана быў прападобны Лявонці Карповіч, Архімандрыт Віленскі. Катэхізічныя курсы пры нашым саборы носяць яго імя. Таму, калі мы даведаліся пра выхад гэтага факсіміле, такую цудоўную знаходку, то,  канешне, мы адразу зацікавіліся.

 

Цэнтральным мерапрыемствам свята стала прэзентацыя першага вядомага ў свеце Буквара, які быў выдадзены беларусамі. Прэзентаваць выданае сёлета факсіміле прыехаў з выступам Алесь Суша, прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён расказаў удзельнікам свята пра акалічнасці адшукання Буквара ў адной прыватнай бібліятэцы Лондана. Агулам беларускі першы Буквар захаваўся ў двух асобніках і не ў Беларусі, а ў Даніі і Вялікабрытаніі. Кажа Алесь Суша:

– У выніку ні адзін з Буквароў, напрыклад, 17-га стагоддзя, у Беларусі не захаваўся. А іх было багата. Іх многа выдавалася і вельмі вялікімі тыражамі, у адрозненні ад навуковай ці нават акадэмічнай літаратуры. У Беларусі яны не захаваліся не таму, што іх нехта свядома знішчаў, проста таму, што іх зачыталі да дзірак. Але засталіся яны за мяжой, куды іх людзі ў свой час вывезлі.

Імпрэза была таксама аздобленая выступамі музыкаў і філатэлістычнай выставай калекцыянера Лявона Карповіча з Лунны пад назвай “Біблейская гісторыя, ілюстраваная паштовымі маркамі.”

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня. Фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Далучайцеся да нас