Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“КАРАБЕЛЬ” ДА БЕЛАРУСІ

“КАРАБЕЛЬ” ДА БЕЛАРУСІ

20 верасня 2018, 09:14 Мова, ТБМ 25
“КАРАБЕЛЬ” ДА БЕЛАРУСІ

Тыдзень беларускага пісьменства і друку, пачатак навучальнага года – клопатны  час і для сяброў ТБМ, каб чарговы год ў навучанні і выхаванні дзяцей і школьніцтва стаў  шляхам да роднай мовы і культуры.

1 верасня Раіса Хвір з беларускамоўнымі віншаваннямі выступала на ўрачыстай лінейцы ў Нясвіжскай гімназіі. Зоя Кулік сустрэла Свята першага званка з грамадой вучняў і настаўнікаў СШ № 1 г. Нясвіжа.

Яшчэ раней, 29 жніўня, Станіслава Вальчык праводзіла беларускі адукацыўны майстар-клас у межах  раённай жнівеньскай нарады. Даўнія беларускія слоўкі, прыказкі ды загадкі, гульні ды пацешкі – пацяшалі і дарослых. Жывымі ілюстрацыямі падмацоўвала яе культуралагічны аповед Валянціна Аляксандраўна Вальчык з Карцэвіч.

 

31 жніўня сябры ТБМ віталі вялікую і дружную грамаду дзіцячага садка № 4 “Караблік дзяцінства”, разам падсумоўвалі зробленае, абмяркоўвалі новыя праекты.

Адна з адметнасцяў працы кіраўніцтва і выхавацеляў гэтай установы – разнастайнасць падыходаў у засваенні беларусазнаўства, набыткаў матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, найперш – роднай мовы. Беларускае слоўка, трапны народны выраз тут на кожным кроку, куды ні глянь.

Падзеяй свята стала “здача пад ключ” новага выхаваўчага аб’екта – “Альтанкі дзяцінства ” – беларускай хаткі з усім яе празаічна-паўсядзённым і духоўна-святочным начыннем (госці да гэтага падарылі яшчэ макацёр на лаўку, капылок пад лаўку ды коціка на лежачок печы). Добрая, амаль казачная задума набыла сваю рэальную канкрэтыку і выхаваўчую нагляднасць. Няма сумнення, “Альтанка” стане гасцінным і ўтульным класам, дзе маленькія выхаванцы атрымаюць урокі памяці, народнай мудрасці і сэнсу. Без гэтага навыку чалавек становіцца ў моры жыцця не трывалым караблём, што кіруе да сваёй мэты, а класічнай трэскай на хвалях. 

 

Загадчыца садка Вольга Пуляк уганаравала сяб-роў ТБМ падзячнымі лістамі за “актыўны ўдзел у выхаваўчым працэсе з мэтай папуля-рызацыі роднай мовы і нацыянальнай культуры, метадычную дапамогу падчас рэалізацыі праекта “Альтанка дзяцінства”.

Так хочацца, каб новы навучальны год стаў шляхам да Беларусі.

Вольга Карчэўская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас