• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 17 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Дзень беларускага пісьменства ў старажытным Янаве

Дзень беларускага пісьменства ў старажытным Янаве

11 верасня 2018, 00:56 Грамадства, Культура, Мова 6
Дзень беларускага пісьменства ў старажытным Янаве

Афіцыйная цырымонія адкрыцця ХХV Дня беларускага пісьменства ў г. Іванаве Берасцейскай вобласці адбылася 2 верасня на галоўнай сцэне ў гарадскім парку райцэн-ра. Старт мерапрыемству даў сімвалічны перазвон і ўзляцелыя ў неба белыя галубы. Віншаванне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям імпрэзаў Дня беларускага пісьменства зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

“Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.

Гэта свята – знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка”.

 

У рамках ХХV Дня беларускага пісьменства ў Іванаве адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака “Янава слова”, усталяванага ў гонар XXV Дня беларускага пісьменства. Скульптурная кампазіцыя размешчана на пешаходнай вуліцы 17-га верасня ў цэнтры Іванава. Над яе стварэннем працаваў аўтарскі калектыў у складзе Алесі Шацілы, Аляксея Сарокіна і Ганны Багаткінай. Памятны знак выкананы ў відзе сонечнага гадзінніка, галоўны элемент якога – замацаванае ў марму-ровай чары пяро. Да яе прымацаваны камяні, на якіх выгравіравана назва старажытнага горада, які прыняў свята.

*   *   *

У Іванава 2 верасня адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літара-турная прэмія” за творы, напісаныя ў 2017 годзе.

У намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” пераможцам названы Казімір Камейша за зборнік вершаў “Высокі бераг”. У намінацыі “Лепшы твор прозы” адзначаны Васіль Шырко за кнігу “Я нязваны госць”. Журы высока ацаніла зборнік п’ес “Святло вышыні” Георгія Марчука, прысудзіўшы яму перамогу ў намінацыі “Лепшы твор драматургіі”. Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі стала Зінаіда Дудзюк за кнігу “Пара высокага сонца”. У намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” перамогу святкаваў Іван Штэйнер, які напісаў кнігу “Смехъ зъ болъстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя”. Таксама ўзнагарода ўручана Вользе Мікольскай у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” за кнігу “Выкраданне шэдэўра, ці Новыя прыгоды агентаў “Колбафиржик”. Перамога ў намінацыі “Лепшы дэбют” прысуджана Юліі Алейчанка за кнігу “Пад чароўным шкельцам”. Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і знакі Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Паводле БелТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3520
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Далучайцеся да нас