Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
БНФ выступіў у падтрымку беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча

БНФ выступіў у падтрымку беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча

11 верасня 2018, 08:01 Грамадства, Навіны 14
БНФ выступіў у падтрымку беларускага Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Заява Сойма Партыі БНФ

25 жніўня 2018 года

 

У падтрымку Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта

 

У апошнія некалькі месяцаў у сродках масавай інфармацыі з’явіўся шэраг публікацыяў, аўтары якіх даюць негатыўную ацэнку грамадскай ініцыятыве па стварэнні беларускамоўнага Універсітэта імя Ніла Гілевіча, які ўжо атрымаў у народзе нефармальнае, але пачэснае званне “Беларускі нацыянальны ўніверсітэт”.

Падобныя публікацыі адзначаныя не толькі на старонках дзяржаўных газет (“Савецкая Беларусь”, “Лідская газета” ды інш.), але і на асобных незалежных сайтах.

Партыя БНФ заяўляе рашучую нязгоду з негатыўнымі публікацыямі на адрас навучальнай установы, якая яшчэ толькі распачынае працу. Пад выглядам “дыскусіі” (ў якой, чамусьці, не даецца слова заснавальнікам універсітэта) здзяйсняецца дыскрэдытацыя важнай грамадскай ініцыятывы.

Паслядоўнасць і аднолькавая танальнасць публікацыяў, пры ўсёй іх фактычнай неабгрунтаванасці (падкрэслім – навучальная ўстанова яшчэ толькі-толькі зарэгістраваная і не паспела распачаць навучальны працэс), прымушае падазраваць у іх праяву мэтаскіраванай антыбеларускай кампаніі, нацэленай на недапушчэнне развіцця беларускай мовы ў сістэме нацыянальнай вышэйшай школы.

 

З улікам выкладзенага, Партыя БНФ:

– Заяўляе рашучы пратэст супраць антыбеларускіх публікацый, скіраваных на ачарненне грамадскай ініцыятывы па стварэнні Універсітэта імя Ніла Гілевіча,

– Заклікае сродкі масавай інфармацыі як дзяржаўныя, так і незалежныя, да аб’ектыўнасці і адлюстравання пазіцый тых установаў, у дачыненні да якіх публікуюцца крытычныя матэ-рыялы,

– Заклікае грамадскасць Беларусі падтрымаць Універсітэт імя Ніла Гілевіча як найбольш амбітны і песрпектыўны адукацыйны праект, які можа стварыць якасна новую сітуацыю на рынку адукацыйных паслуг Беларусі, а таксама стаць першым крокам па пераадоленні дыскрымінацыі беларускамоўнага насельніцва ў сістэме вышэйшай адукацыі,

– Заклікае бізнэсоўцаў і прыватных ахвярадаўцаў, а таксама дзяржаву, вылучаць фінансавыя сродкі на падтрымку Універсітэта імя Ніла Гілевіча як установы, якая ў перспектыве можа стаць першым беларускамоўным універсітэтам у нашай краіне.

 

Прыгэтым Беларускі Народны Фронт выступае за безу-моўнае развіццё беларускай мовы ў дзяржаўнай сістэме адукацыі, без чаго нацыянальная вышэйшая школа не можа лічыцца сапраўды паўнавартаснай для сучаснай незалежнай дзяржавы.

На цяперашнім этапе ў якасці першачарговых крокаў для змянення дзяржаўнай палітыкі Партыя БНФ выступае за стварэнне на заканадаўчым узроўні дзяржаўнай праграмы развіцця адукацыі на беларускай мове, з павелічэннем дзяржаўнага фінансавання праграмаў па развіцці беларускай культуры, адукацыі і мовы, у тым ліку з выдзяленнем сродкаў на конкур-снай аснове недзяржаўным ініцыятывам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас