Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Усталяваны стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

Усталяваны стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

10 верасня 2018, 18:50 Грамадства 41
Усталяваны стэлы ў памяць паўстанцаў 1863 года

Прадстаўнікі грамадскай супольнасці, сябры палітычных партый і арганізацый з розных куткоў Гарадзенш-чыны, згуртаваўшыся разам, усталёўваюць памятныя стэлы на месцы пахаванняў змагароў за Беларусь. Такая ініцыятыва паўстала некалькі месяцаў таму. Зараз выкананы некалькі па-мятных драўляных стэлаў. Плануецца, што яны будуць усталяваныя ў тых месцах, якія ніякім чынам не ўшанаваныя, альбо ўшанаваныя дыяспарамі суседніх краін.

Тлумачыць каардынатар гэтай ініцыятывы Вадзім Саранчукоў:

– Атрымліваецца, што мы зараз сабой падмяняем функцыю дзяржавы. Ёсць гістарычныя месцы, звязаныя з паўстаннямі. Нашая беларуская дзяржава, на жаль, увогуле ніякім чынам не адзначае ні падзеі, звязаныя з тымі часамі, ні ўшаноўвае памяць тых людзей, якія змагаліся за незалежнасць, за волю нашага краю. Таму мы вырашылі ў гэтым годзе сабрацца, падрыхтавалі матэрыялы, падрыхтавалі вось гэтыя паўстанцкія калоны, падрыхтавалі памятныя шыльды, не прывязваючыся да нейкіх арганізацый. Ад імя нашай дзяржавы ўшаноўшваем памяць змагароў за яе волю, за яе незалежнасць.

Такім чынам, ужо ўсталяваны памятныя стэлы ў Мастоўскім раёне – ля вёскі Пацавічы, дзе пахаваны 12 паўстанцаў, і ля вёскі Мінявічы, дзе ляжаць 40 паўстанцаў 1863 года. Мэта акцыі – аддаць даніну павагі менавіта ад беларускага народа. І праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас