Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі 300 затрыманых на акцыях пратэсту

Навіны Германіі. У Германіі 300 затрыманых на акцыях пратэсту

10 верасня 2018, 18:14 У свеце 19
Навіны Германіі.  У Германіі 300 затрыманых на акцыях пратэсту

У суботу, 1 верасня, у горадзе Хемніц на паўднёвым усходзе Германіі паліцыя затрымала каля 300 прыхільнікаў і праціўнікаў міграцыйнай палітыкі ўрада, паведамляе паліцыя. Паводле выдання Bild, падчас беспарадкаў пацярпелі 11 чалавек. Яны былі шпіталізаваны.

На вуліцы горада выйшлі з маршам больш за 4 тысячы ультраправых, выказваючы сваю пазіцыю супраць прыняцця ўцекачоў у Германіі. Ім супрацьстаялі амаль столькі ж удзельнікаў мітынгу “Сэрца замест нянавісці” – яны заклі-калі людзей да талерантнасці ў адносінах да мігрантаў.

Хваляванні ў Хемніцы працягваюцца з 26 жніўня, калі стала вядома пра забойства 35-гадовага немца і пра арышт падазраваных – іракскага і сірыйскага мігрантаў.

У суботу ў горадзе павінен быў прайсці “Марш маўчання” – у памяць пра забітага немца. Але мясцовыя ўлады забаранілі гэтую акцыю і перакрылі доступ да цэнтру горада.

Больш за 1200 паліцэйскіх спрабавалі стрымаць сутыкненні і заклікалі мітынгоўцаў разысціся. На вуліцы вывелі шэсць вадамётаў.

Мясцовыя ўлады лічаць, што гнеў натоўпу падагравалі фальшыўкі з сацыяльных сетак.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас