Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе прэзентавалі кнігу Леаніда Лаўрэша пра генерала БНР – Кіпрыяна Кандратовіча

У Лідзе прэзентавалі кнігу Леаніда Лаўрэша пра генерала БНР – Кіпрыяна Кандратовіча

25 жніўня 2018, 15:34 Выданні, Навіны, Навука 30
У Лідзе прэзентавалі кнігу Леаніда Лаўрэша пра генерала БНР – Кіпрыяна Кандратовіча

У арт-прасторы GA11ERY ў Лідзе прайшла прэзентацыя чарговай кнігі даследчыка, краязнаўцы і пісьменніка Леаніда Лаўрэша – “Генерал, які дайшоў да Беларусі”. Гэта ўжо дзясятая кніга аўтара. У ёй расказваецца пра постаць Кіпрыяна Кандратовіча – генерала расейкай арміі, ураджэнца Лідчыны, які ў лёсавырашальны час прыняў прабеларускую пазіцыю і ўвайшоў склад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Па словах аўтара, гэтае выданне адмыслова рыхтавался да 100 гадовага юбілею абвяшчэння БНР. — Гэта мая вечная тэма: генерал Кандратовіч. Цяжка неяк з ёй развітацца. Гэтая фігура становіцца ўсё больш зразумелай для мяне асабіста, хоць яшчэ шмат чаго трэба шукаць, каб зразумець да канца, як чалавек такога маштабу: вышэйшая службовая ваенная асоба ў Расейскай імперыі, чалавек, узнагароджаны усімі ардэнамі Расейскай імперыі, стаў беларусам, сапраўдным беларусам.  Кніга “Генерал, які дайшоў да Беларусі” пабачыла свет сёлета ў Гародні, дзе і была ўпершыню прэзентаваная. У сваю чаргу, у Лідзе мясцовыя чыноўнікі так і не дазволілі правесці яе прэзентацыю на афіцыйным узроўні і шырокаму колу чытачоў, як тое планавалася. Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-lidze-prezentavali-knigu-leanida-la/

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3215
Далучайцеся да нас