Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца

Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца

24 жніўня 2018, 17:30 У свеце 37
Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца
Sputnik / Евгений Биятов

У пятніцу споўнілася сто дзён з таго моманту, як кіраўнік парталу РІА “Новости Украина” Кірыл Вышынскі знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў дзяржздрадзе.

Гендырэктар МІА “Россия сегодня” Дзмітрый Кісялёў выказаў меркаванне, што справа кіраўніка партала РІА “Новости Украина” Кірыла Вышынскага, які знаходзіцца пад арыштам, наўмысна зацягваецца, паколькі яна разваліцца ў судзе.

Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі падчас разгляду апеляцыі на арышт у Херсонскім зале суда
© SPUTNIK / СТРИНГЕР
“Заложнік ў злачынцаў супраць чалавечнасці”. Эксперты пра справу Вышынскага
У пятніцу споўнілася роўна сто дзён з моманту арышту кіраўніка партала РІА “Новости Украина” Кірыла Вышынскага, абвінавачанага ў дзяржаўнай здрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

Працэс зацягваецца
“Як раз прайшло сто дзён, як Кірыл у турме. Яго гнаяць ў нейкім Херсонскім засценку… Я проста хачу сказаць: тое, што Кірыл у турме толькі за тое, што прафесійна выконваў свой доўг, — гэта паказчык слабасці рэжыму, які ўтварыўся у Кіеве ў выніку крывавага дзяржаўнага перавароту. Гэта ганьба, Сярэднявечча, інквізіцыя. Упэўнены, што працэс зацягваецца толькі таму, што ў судзе ён разваліцца”, — заявіў Кісялёў.

Ён таксама звярнуўся да журналістаў з просьбай падтрымаць Вышынскага і выказаў упэўненасць, што той годна пройдзе гэта жыццёвае выпрабаванне.

“Шыць дзяржздраду” — у парадку рэчаў?..
У пятніцу сваё меркаванне аб справе Вышынскага выказала і галоўны рэдактар МІА “Россия сегодня” Маргарыта Сіманьян. Яна агучыла пытанні пра затрыманні расійскіх журналістаў на Украіне афіцыйнаму Кіеву і Еўропе.

“У нас пытанні. Да Украіны. Вы праўда думаеце, што чым больш журналістаў у вашых турмах, тым бліжэй светлая еўрапейская будучыня? Да Еўропы. Вы не ў курсе, вы забыліся, вы не заўважылі, вам забаранілі заўважаць ці вы зараз таксама лічыце, што шыць дзяржздраду за журналісцкую працу — гэта ў парадку рэчаў?” — сказала Сіманьян.

У той жа час галоўрэд МІА “Россия сегодня” падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі да ЗША “пытанняў няма”, паколькі ў дадзены момант ужо незразумела, “каму іх там задаваць”.

Справа Вышынскага

Нагадаем, супрацоўнікі службы бяспекі Украіны 15 мая зладзілі ператрус у офісе РІА “Новости” ў Кіеве. У той жа дзень кіраўнік парталу РІА “Новости Украина” Кірыл Вышынскі быў затрыманы па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы ДНР і ЛНР.

Херсонскі гарадскі суд арыштаваў журналіста на 60 дзён без вызначэння закладу, пазней тэрмін арышту быў працягнуты. Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы. Аднак да гэтага часу Вышынскаму не далі магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі расійскага консульства на падставе таго, што ў яго ёсць украінскае грамадзянства.

Кірылу Вышынскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Крынiца: sputnik.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас