У пасёлку Беразінскім Маладзечанскага раёна прайшоў ужо трэці па ліку міжканфесійны фестываль хрысціянскай культуры Laudato Si. 10-11 жніўня ён прыняў больш за 120 гасцей.
10 жніўня ў Менскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне адбылася першая частка фестывалю, якая ўключала прагляд дакументальных стужак Юрыя Гарулёва і Сяр-гея Гараеўскага. Стужкі С. Гараеўскага закраналі сур’ёзную сацыяльную тэматыку: першая была пра аборты, а другая – пра выхад з наркатычнай залежнасці. Адбылося адкрыццё мастацкай выставы “Дабраслаўленне” Лявона Грышука. Дырэктарам фестывалю выступiў Аляксандр Віслаўскі, былы ўдзельнiк ансамбля “Песняры”.
11 жнiўня адбыўся канцэрт выканаўцаў хрысціянскай музыкі і спеваў. У ім ўзялі ўдзел: Вадзім Кулік, Лізавета Вішняк, гурты “Пілігрымы”, “Рыбы” ,”Laudans”, “Spaseniе”, “Селах”. Імпрэзу вялі Юры Навіцкі і Алена Страшкевіч.
Арганізатар свята, пробашч парафій у Беразінскім i ў Палачанах ксёндз-канонiк Сяргей Бараўнёў распавёў пра гісторыю мясціны, якая прымала фестываль, і пра сваё служэнне:
– Наша парафія невялікая, але яе гісторыя пачыналася ў 1443 годзе. Тады яна называ-лася Гарадзілава. Пасёлак Беразінскае ўзнік у 50-х гадах мі-нулага стагоддзя, калі пабудавалі торфабрыкетны завод, і палову населенага пункта Гарадзілава назвалі Беразінскім. У мінулым у гэтай мясцовасці жыла і дзейнічала выдатная асоба, якая мела вялікае зна-чэнне для культуры ў ХIX-м стагоддзі – уладальніца маёнтка графіня Габрыэля Пузыня, па-этка і пісьменніца. Сюды пры-язджалі творчыя людзі, яе бліз-кія сябры: Станіслаў Манюш-ка, Тамаш Зан, графы Тышкевічы, князі Агінскія, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Уладзіслаў Сыракомля і ладзілі тут салонныя вечары.
Графіня была пахавана пры старым касцёле, але ён пазней быў знішчаны. Засталася старая зарослая сажалка. Каталіцкія могілкі былі перакопаныя і часткова захаваліся, праз могілкі пракладзена новая дарога. Новы касцёл мы адбудавалі ўжо на іншым месцы.
Наш фестываль у Беразінскім – працяг мінулага, таго, што адбывалася раней. Хацелася б, каб літаратары, музыкі, мастакі збіраліся тут, каб праславіць Бога, таму фестываль называецца Laudato Si (Будзь праслаўлены, Госпадзе). Габрыэля Пузыня была вельмі пабожнай, яе пісьменніцкі псеўданім гучаў: у Імя Божае. Зборнік яе вершаў у перакладзе Ірыны Багдановіч выйшаў у 2018 годзе ў найлепшай якасці i ўдзельнiчаў у кнiжным кірмашы ў Варшаве. Графіня Габрыэля старалася не толькі захаваць сваю веру, але памножыць і падзяліцца з іншым. Яе спадчына перадалася новым пакаленням, і цяпер мы адраджаем даўно забытае.
Першы фестываль у 2016 годзе быў цалкам музычным. Новы яго фармат аб’ядноўвае не толькі музыкаў, але i прадстаўнiкоў розных сфер культуры. Сёлета мы запрасілі кінарэжысёраў, якія паказвалі свае стужкі ў Маладзечне. Лявон Грышук разгарнуў выстаўку, якая працягвае дзейнічаць. У Беразінскім адбыўся вялікі канцэрт. Мы абапіраемся на Провід Божы. Усё тое, што робіцца, робіцца нездарма. Ёсць Божае дабраслаўленне на тое, каб Беларусь была прыгожай і дагледжанай!
Гэта залежыць ад усіх нас разам узятых, ад таго, як мы ставімся да сваёй зямлі, да сваёй мовы, культуры, да адносінаў паміж сабой. Усё гэта вельмі шчыльна звязана. Трэба быць даверлівым да канца Богу, і тады ўсё атрымліваецца!
Я нарадзіўся і вырас у Маладзечне. Нiколi не думаў, што буду пробашчам парафii, дзе служыў ксёндз, якi мяне хрысцiў – Ян Такарскi. Ён прайшоў праз сталінскія лагеры. У Беразiнскiм ён служыў у старым касцёле падчас Другой сусветнай вайны. Я вучыўся ў школе, год працаваў на заводзе i рыхтаваўся да паступлення ў Полiтэхнiчную акадэмію.
Правучыўшыся год, я пакiнуў акадэмiю i паступiў у семiнарыю ў Гароднi. У 1997 годзе мяне высвяцiлi на святара, і 25 траўня 1997 года адбылася мая першая iмша. Даводзілася служыць на Магiлёўшчыне, у Бабруйску, Чавусах, Мсціславе, Шклове. З 2005 служу ў Беразiнскім. За апошняе дзесяцігоддзе мы пабудавалі касцёл Божага Цела i касцёл святога Роха ў Палачанах. Першы музычны фестываль прайшоў на нашай зямлі ў 2016 годзе.
Наш фестываль мае шэраг крытэрыяў. Ён праводзiцца без агiтацыi i без палiтыкi, у iм удзельнiчаюць практыкуючыя вернiкi. Яны павiнны мець рэкамендацыю мясцовага святара цi пастара. Гэта будзе гарантыяй таго, што выкананне будзе чыстым.У нас зона свабодная ад алкаголю i тытуню. Мой дэвіз: “Далучайся!” Калi кожны пачне агiтаваць, гэта не будзе свята радасцi і мастацтва.
Эла Дзвінская,
фота аўтара і Catholic.by.
Фестываль, які працягвае традыцыі графіні Габрыэлі Пузыні
