Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

23 жніўня 2018, 23:09 ТБМ 24
Валеры Петрыкевіч узначаліў Дзятлаўскую раённую арганізацыю ТБМ

Новым старшынём Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стаў Валеры Петрыкевіч. Сход прайшоў падчас другога Гарадзенскага абласнога свята мовы і паэзіі  4-га жніўня.  Былая старшыняАлена Абрамчык папрасілася ў адстаўку, і яе просьбу задаволілі. Валеры Петрыкевіч да таго быў намеснікам, ён з даўніх часоў вядзе актыўную працу ў ТБМ.

Намеснікам старшыні Дзятлаўскай раённай суполкі ТБМ выбрана Наталля Ляўкевіч – старшыня найбуйнейшай суполкі ТБМ з вёскі Дварэц. Суполцы ў Дварцы штогод удаецца падпісваць 10-12  асобнікаў газеты “Наша слова”.

На сходзе раённай ар-ганізацыі прысутнічалі намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Гарадзенскай абласной рады ТБМ Віктар Парфёненка.

Задача, якая стаіць у найбліжэйшы час: прыцягненне да працы ў ТБМ моладзі. Яе істотна бракуе ва ўсіх структурах Таварыства: ад раёнаў да сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас