Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Беларусь – мая Радзіма, Лідчына – мой родны кут!”

“Беларусь – мая Радзіма, Лідчына – мой родны кут!”

23 жніўня 2018, 23:19 Культура, Мова, ТБМ 63
“Беларусь – мая Радзіма,  Лідчына – мой родны кут!”

Праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў Год малой радзімы – адна з актуальных. Сёння перад дарослымі стаіць складаная задача: раскрыць у дзіцяці непаўторнасць, багацце і хараство роднага краю, узрасціць у дзіцячай душы насенне любові да роднай прыроды, гісторыі і культуры краіны, створанай працай родных і блізкіх людзей, супрацоўнікаў.

Чым больш змястоўнымі будуць веды аб родным краі, яго людзях, мінулым і сучасным, тым больш эфектыўна будзе вырашацца задача выхавання грамадзяніна-патрыёта.

У Дзяржаўнай ўстанове адукацыі  “Лідскі спецыяльны яслі-сад №16 для дзяцей з парушэннямі зроку” педагогі вялікую ўвагу ўдзяляюць далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванню ў іх пачуцця любові да роднай Лідчыны і гонару за яе. Так, з мэтай маўленчага і эстэтычнага развіцця дашкольнікаў ў спецыяльнай дашкольнай установе рашэннем педагагічнай нарады адзін дзень ў тыдзень (серада) прызнаны беларуска-моўным.

Эфектыўным сродкам вырашэння гэтых задач з’яўляецца выкарыстаннне прадметна-прасторавага асяроддзя як сродку выхавання гонару і павагі да гісторыі і культуры роднага горада. Летні перыяд спрыяе арганізацыі падарожжаў і экскурсій па родным горадзе, якія садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў уяўленняў пра выдатныя мясціны і помнікі архітэктуры Лідчыны, выхаванню пачуцця любові да роднай прыроды, культурнай спадчыны свайго народа.

У межах правядзення Дзён беларускай мовы з выхаванцамі спецыяльнай дашкольнай установы арганізаваны штотыднёвыя гульні-падарожжы па родным горадзе  на тэму “Беларусь – мая Радзіма, Лідчына-мой родны кут!”, падчас якіх  педагогі разам з дзецьмі наведалі Лідскі замак, Лідскі гістарычна-мастацкі музей, прынялі ўдзел у тэатралізаванай пастаноўцы народнага лялечнага тэатра “Батлейка”, азнаёміліся з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў, раслінным і жывёльным светам Лідскага краю.

З мэтай фарміравання ўяўленняў аб выдатных мясцінах горада Ліды арганізаваны пешыя прагулкі з выхаванцамі да помнікаў Ф. Скарыну, А. Міцкевічу “Па старонках гісторыі”, да аб’ектаў малых архітэктурных форм:  “Сонечны гадзіннік”, “Ключы ад горада”, дзе  хлопчыкі і дзяўчынкі  атрымалі шмат цікавых ўражанняў.

У ліпені нашы выхаванцы наведалі ўтульныя пакоі Дома Валянціна Таўлая па вуліцы Замкавай, дзе навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун правёў з дзецьмі вельмі цікавы інтэрактыўны музейны занятак “Моўная хвіліна з Таўлаем Валянцінам”.

У выніку праведзеных  мерапрыемстваў можна зрабіць высновы аб іх эфектыўнасці: у выхаванцаў узрасла цікавасць да гісторыі і культуры Лідчыны, значна пашырыўся слоўнікавы запас, дзеці пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

І самае галоўнае, ім падабаецца знаёміцца з прыгажосцю родных краявідаў і пазнаваць свет малой Радзімы.

Будзем вандраваць  разам і вывучаць родную мову!

Ала Васільеўна Ганчар,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.         

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4916
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1315
Далучайцеся да нас