Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нямецкая паліцыя ўратавала чалавека ад ваверчаняці

Нямецкая паліцыя ўратавала чалавека ад ваверчаняці

22 жніўня 2018, 12:09 Грамадства, Навіны, У свеце 48
Нямецкая паліцыя ўратавала чалавека ад ваверчаняці

Нямецкая паліцыя прыбыла на выклік, каб абараніць чалавека ад нападу малой вавёркі. Калі афіцэры ў горадзе Карлсруэ прыбылі на месца здарэння, яны сталі сведкамі таго, як звярок працягвае тэрарызаваць мужчыну, піша bbc.com.

Калі ваверчаня знясілілася і заснула, яго ўзялі пад варту.

У паведамленні праваахоўнікаў сказана, што грызун стаў іх новым талісманам, і яго назвалі Карлам-Фрыдрыхам.

Цяпер яго даглядаюць ў цэнтры выратавання жывёл.

Вавёркі звычайна пераследуюць людзей, калі ім трэба ежа або дапамога. Прэс-сакратар паліцыі Крысціна Крэнц распавяла, што ваверчаняты, якія страцілі маці, могуць замест іх пераключаць усю сваю ўвагу на чалавека, які ім сустрэнецца. «Гэта можа быць даволі страшна», — сказала яна, дадаўшы, што чалавек, які выклікаў паліцыю, «безумоўна, адчуваў сябе ў небяспецы».

Карл-Фрыдрых цяпер у бяспецы — у выніку яго дзеянняў ніхто не пацярпеў. Але не ўсе гісторыі, у якіх фігуруюць вавёркі, маюць такія шчаслівыя завяршэнні. Летась група з шасці вавёрак пакусала да моцнага крывацёку трохгадовага хлопчыка ў англійскім графстве Карнуэл.

bbc.com.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас