Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кітай выйграў тэндэр на запуск спадарожніка БДУ

Кітай выйграў тэндэр на запуск спадарожніка БДУ

22 жніўня 2018, 09:53 Грамадства, Навіны, Навука 47
Кітай выйграў тэндэр на запуск спадарожніка БДУ

Пра тое, як Кітай выйграў тэндэр на запуск студэнцкага спадарожніка БДУ,  журналістам паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка. “Спадарожнік будзе выкарыстаны ў навучальных мэтах, яго дадзеныя будуць паступаць у лабараторыі для рэалізацыі розных навуковых праектаў на ўзроўні выкладчыкаў і студэнтаў”, – расказаў міністр. Студэнцкая навука ў Беларусі падтрымліваецца ва ўсіх навучальных установах. Сем ВНУ ўкараняюць мадэль “Універсітэт 3.0”, якая мае на ўвазе камерцыялізацыю навуковых даследаванняў для стварэння новых вытворчасцей і працоўных месцаў, выпуску тавараў з высокім узроўнем дабаўленай вартасці. Ігар Карпенка адзначыў, што Беларусі будзе цікавы вопыт Кітая ў гэтым кірунку. Вывучыць яго плануецца падчас візіту ў КНР дэлегацыі Міністэрства адукацыі. У канцы жніўня ў Пекіне пройдзе чарговае пасяджэнне беларуска-кітайскай групы па адукацыі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4647
Дзень настаўніка
Грамадства

Дзень настаўніка

5 кастрычніка 2022, 06:5721
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:3420
НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ
Культура

НЯСПЫННАЕ ГАРЭННЕ

22 ліпеня 2021, 00:0119
Далучайцеся да нас