Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
BBDO Toronto і Whiskas запусцілі радыёстанцыю для катоў

BBDO Toronto і Whiskas запусцілі радыёстанцыю для катоў

22 жніўня 2018, 16:42 Грамадства, Навіны, У свеце 30
BBDO Toronto і Whiskas запусцілі радыёстанцыю для катоў

Некалькі гадоў таму брэнд Pedigree у Новай Зеландыі запусціў радыёстанцыю K9FM для сабакаў. Праз чатыры гады свая хваля з’явілася і ў котак — супольнымі высілкамі яе стварылі Whiskas і BBDO Toronto.

Калі вы думаеце, што на пытанне «Навошта?» крэатыўная каманда адкажа нешта накшталт «Каб было», вы мыляецеся. У новай інтэрнэт-радыёстанцыі ёсць важнае практычнае значэнне — супакойваць катоў у аўтамабілі.

Вядома, што большасць катоў выпрабоўваюць стрэс, знаходзячыся ў дарозе, а кантэнт радыёстанцыі дапаможа любым гадаванцам супакоіцца і лягчэй перанесці падарожжа.

Для стварэння музыкі, якая будзе гучаць на радыёстанцыі, быў запрошаны кампазітар Дэвід Тэі. У «каціную музыку» ён пайшоў ужо больш за 10 гадоў таму. Адмысловая віртуальная прылада дазваляе Дэвіду сінтэзаваць гукі на розных частатлiвасцях для дасягнення прыемнага кацінаму вуху гучання.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0015
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас