Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

20 жніўня 2018, 21:20 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 75
У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
Ларыса Геніюш

У суботу, 11 жніўня, у Зэльве ўшанавалі найвялікшую беларускую паэтку і змагарку, вязня сталінскіх лагераў, дысідэнтку Ларысу Геніюш (1910-1983)

Сёння на пласе родная мова.
Вырваць жывую належыць з вагню.
Слова «кахаю» – слабае слова.
Мужнае слова – «абараню»!

У дзявоцтве Міклашэвіч (27 ліпеня (9 жніўня) 1910, маёнтак Жлобаўцы паблізу Воўпы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл. — 7 красавіка 1983, Зэльва) — беларуская паэтка, празаік, грамадская дзяячка.

Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). Выйшла замуж за Янку Геніюша і ў 1937 годзе пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў урачом. У 1937—1947 гадах жыла ў Празе. Наладзіла сувязі з беларускай эміграцыяй, удзельнічала ў рабоце ўраду БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943 года стала Генеральным сакратаром ураду і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. Апекавала беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў, беларускіх работнікаў і ваеннапалонных у Германіі.

З 1945 года савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны. 5 сакавіка 1948 года арыштавана, а 12 жніўня разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 года ў турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР.

У лютым 1949 года Вярхоўны Суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Да такога ж тэрміну быў прыгавораны Я. Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інты і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 годзе разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве.

Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, частымі гасцямі ў Зэльве бывалі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы. Пахавана ў Зэльве.

Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, друкавацца пачала ў 1939 годзе ў беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 годзе ў Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 годзе пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Далучайцеся да нас