Гасцінны філіял “Мажэйкаў-скі клуб-бібліятэка” аб’яднаў усіх, хто любіць народныя традыцыі, карысныя частаванні і душэўныя сустрэчы.

Асаблівым, вельмі задорным і незабыўным упрыгожваннем святочнай праграмы сталі яскравыя выступы двух цудоўных калектываў:
Вакальны ансамбль “СМЭРІЧКА” – падарыў гасцям сапраўднае мора пазітыву.

Народная фольклорная группа “ТАЛЕР” – акунула прысутных у чароўны свет аўтэнтычных народных песень, задорных найгрышаў і спрадвечнага беларускага каларыту!


Духмяныя напоі, старадаўнія рэцэпты роду Брахоцкіх, шчырая суседская атмасфера і любімая музыка ператварылі гэты дзень у сапраўднае свята душы!

Андрэй Брахоцкі
(2.03.1895 – 17.11.1976)
Нарадзіўся ў Малым Мажэйкаве (зараз – Лідскі раён) у шляхецкай сям’і. У 1914 годзе скончыў Першую Віленскую класічную гімназію. У тым жа годзе паступіў у Рыжскую палітэхніку. Прайшоў усе войны. У 1921 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў на водны факультэт Варшаўскай палітэхнікі. З 1931 года гаспадарыў у спадчынным маёнтку Малое Мажэйкава, дзе пабудаваў у 1938 годзе спіртзавод. Падчас вайны ўратаваў ад смерці Земавіта Фядэцкага. Напісаў кнігу “Dzieje samoobrony w Szczuczynie Nowogrоdzkim: rok 1918-19” (выдадзена ў Вільні ў 1936 годзе). Пакінуў па сабе рукапіс успамінаў “На пераломе дзвюх эпох: нататкі абшарніка” (надрукаваны па-беларуску ў зборніку “Ад лідскіх муроў” №9, перакладчык Л. Лаўрэш). Пахаваны на Павонзках у Варшаве.
Наш кар.

