Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла Алена Таболіч

Памерла Алена Таболіч

3 верасня 2026, 05:49 Мова, ТБМ 18
Памерла Алена Таболіч

На 87 годзе жыцця памерла беларуская мовазнаўца і перакладчыца з англійскай мовы на беларускую, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Таболіч.

Нарадзілася Алена Таболіч у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна 15 красавіка 1940 года. Скончыла Зэльвенскую сярэднюю школу №1, пасля – Менскі інстытут замежных моў. Некаторы час працавала ў школе настаўніцай. У 2000-я гады ў складзе працоўнай групы з сямі мовазнаўцаў удзельнічала ў падрыхтоўцы “Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі” для Таварыства беларускай мовы. У 1989 годзе стала адной са складальнікаў “Англійска-беларуска-рускага слоўніка”; у 1995 годзе – “Кішэннага англійска-беларуска-рускага слоўніка”. Выдала кнігі перакладаў “Срэбны дождж” (1999 г.), “Ліхтарык глогу” (2006 г.) і “Ryhor Baradulin. Ksty” (2006 г.). У кнігу “Срэбны дождж” увайшлі пераклады вершаў 29 амерыканскіх і англійскіх паэтаў. У кнігу “Ліхтарык глогу” ўвайшлі пераклады вершаў амерыканскіх і брытанскіх паэтаў на беларускую мову. Асобны раздзел склалі беларускія вершы ў перакладзе на англійскую, такіх паэтаў, як: Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Міхась Скобла і Сяргей Панізьнік.

У 2004 годзе Алена Таболіч стала адной з 4-х укладальніцаў 2-га выдання “Англійска – беларуска-рускага слоўніка”, якое падрыхтаваў навукова-метадычны цэнтр “Слоўнік” Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Уклала ў тым слоўніку на 10 000 словаў дадаткі і словы з 8 апошніх літараў англійскага альфабэту ад S да апошняй Z. У дадатках падала спісы геаграфічных назваў, лічэбнікаў, няправільных дзеясловаў, скаротаў, мераў вагі і даўжыні. Таксама вывярала фанетычную транскрыпцыю слоўніка. У 2011 годзе выйшаў зборнік вершаў Сяргея Панізьніка “На ўсе вякі”, які змяшчаў аднайменны верш-гашму 1970-х гадоў у перакладзе Алены Таболіч на англійскую.

У 2013 годзе перакладчыца стала адной з укладальніц “Англійска-беларускага слоўніка” на 60 000 словаў (765 старонак). У 2019 годзе пераклала на англійскую фотаальбом Анатоля Кляшчука “Пад небам Беларусі”. Друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах.

Светлая памяць!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас