Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Лідскі замак першы ў новым рэйтынгу найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

Лідскі замак першы ў новым рэйтынгу найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

18 ліпеня 2026, 08:59 Гісторыя і краязнаўства, Спорт 37
Лідскі замак першы ў новым рэйтынгу найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі

Апублікаваны новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі, складзены на падставе даных аб наведванні аб’ектаў абанентамі кампаніі МТС. Даследаванне ахоплівае першыя пяць месяцаў 2026 года і паказвае, якія славутасці краіны прыцягваюць найбольшую ўвагу турыстаў.

На першым месцы апынуўся Лідскі замак – адзін з найлепш захаваных сярэднявечных замкаў Беларусі. З пачатку года яго наведалі больш за 19 тысяч унікальных карыстальнікаў сеткі. Акрамя таго, менавіта тут быў зафіксаваны найбольшы аб’ём мабільнага інтэрнэт-трафіку  каля 9 тэрабайтаў, што сведчыць пра актыўнае выкарыстанне турыстамі смартфонаў для фатаграфавання, відэаздымкі і абмену кантэнтам.

Другое месца заняў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які наведалі каля 17 тысяч чалавек.

Трэцяй стала Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні, што прыцягнула прыкладна 16 тысяч наведвальнікаў.

Паводле падлікаў аналітыкаў, усе аб’екты, якія ўвайшлі ў дваццатку лідараў, за студзень – травень наведалі амаль 200 тысяч карыстальнікаў сеткі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5914
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Далучайцеся да нас