Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Творчы экзаменацыйны марафон. Дзень 2.

Творчы экзаменацыйны марафон. Дзень 2.

10 мая 2026, 08:10 Культура 21
Творчы экзаменацыйны марафон. Дзень 2.

У другі дзень творчага іспыту ў Палацы культуры горада Ліды працягваліся агляды на пацверджанне ганаровых найменняў “Народны” і “Узорны” калектывамі Лідскага раёна.

Адкрыў праграму ў Палацы культуры народны сямейны ансамбль акардэоннай музыкі “Круіз” (філіял “Мажэйкаўскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”).

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Віктаравіча Бачылы калектыў ізноў пацвердзіў свой высокі прафесіяналізм, падарыўшы гледачам і камісіі віртуознае выкананне і непаўторную атмасферу сямейнай творчасці.

Жадаем усім артыстам поспеху і новых творчых вяршыняў! 

А яшчэ сваё майстэрства прадставілі калектывы ўстаноў адукацыі:

Узорны ансамбль танца “Катрынка” СШ №15 г.Ліды (кіраўнік  Шаньгіна Е.В.);

Узорны ансамбль танца “Вясёлая карусель” СШ №9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка  (кіраўнік Кандраценка Р.Н.);

Узорны тэатр танца “Baby-Art” СШ №8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова (кіраўнік Тампей Н.І.).

smart

smart

smart

smart

Акрамя названых у рамках праграмы на пацверджанне звання  “Узорны” чальцы камісіі таксама сказалі  “Так!” творчым калектывам устаноў  адукацыі:

 Узорнай студыі сучаснага танца “База” Лідскага РЦТДІМ (кіраўнік  Асядач-Брылеўская  Е.К.);

Узорнаму акадэмічнаму хору “Anima” СШ № 4 г. Ліды (кіраўнік  Тарасевіч  З.М.),

 Узорнаму аркестру народных інструментаў “Перазвон” СШ №4 г. Ліды (кіраўнік Кравец Д.О.);

Узорнай студыі эстраднай песні “Дамінанта” гімназіі №1 г. Ліды (кіраўнік  Піваварчык Г.А.).

 

Узорны ансамбль танца “Сонейка” ДУ “Палац культуры горада Ліды”, кіраўнік – Клышэвіч Кацярына Уладзіміраўна, асвятліў сцэну запальнымі рухамі і сонеч-нымі ўсмешкамі! Зала заззяла!  

smart

smart

Працягваем! Народны ансамбль габрэйскай музыкі “Шалом” ДУ “Палац культуры горада Ліды”, кіраўнік – Дзвілянскі Міхаіл Якаўлевіч, скарыў аўтэнтычнымі мелодыямі, энергіяй і віртуознай ігрой на скрыпцы. Брава!

Завяршыў другі дзень выступаў на пацверджанне ганаровых найменняў легендарны калектыў – Народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” ДУ “Палац культуры горада Ліды”. Кіраўнік – Вольга Віктараўна Сяргеева.

Выступленне “Лідчанкі” стала магутным і гарманічным акордам дня. Калектыў, які з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай нашага горада, ізноў прадэманстраваў бездакорны вакал, вывастраную харэаграфію і вернасць нацыянальным традыцыям. Майстэрства артыстаў і адданасць сваёй справе заслугоўваюць самых гучных авацый!   

Віншуем усе калектывы з паспяховым прахо-джаннем гэтага важнага творчага выпрабавання!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас