Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На вяршыні Беларушчыны

На вяршыні Беларушчыны

8 мая 2026, 21:07 літаратура 12
На вяршыні Беларушчыны

Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласць) – беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла Пружанскую школу-інтэрнат (зараз – СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні “Палітычная кніга” (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва “Народная асвета” (1982-85).

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг “Здзічэлае рэха вясны”, “Зніч крыжовых дарог”, “Чалавек на далоні Сусвету” і інш.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса. Прэмія была ўручана ў Зэльве.

Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова “за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў”. Прэмія ўручана ёй 14 лютага 2022 года ў дзень народзінаў патрона, па ўмовах яе выдаецца новая кніга лаўрэата “Вербніца”.

У прасторы кнігі “Вербніца” (2022) сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы і глыбокія, роздумныя творы. Паэзія, проза, эсэістыка напоўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе.

БЕЛЫ ЗВОН

(зімовая мярэжа)

Зіміць зямля. Тут час, як сон, свіціцца.

Мінуласць і наступнасць – эраўзлёт.

Так хочацца да Бога прытуліцца.

Але пралёг да Неба галалёд.

 

Баліць бальшак. Тут спее ўздым пад снегам.

Тут горка пахне Воляю здавён.

Прыб’юся птушкай ціхае суцехі –

І разгайдаю схаладзелы звон.

 

Стаіўся сум. Застылая завея…

Вячыста Воля расхінае век.

Чуйнуе ў сэрцы звонавым Надзея.

І ў зорцы. І ў дарозе. І ў траве.

Антаніна Хатэнка.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас