Рэспубліканская акцыя “Бібліяноч” – гэта маштабная культурна-асветніцкая падзея ў падтрымку чытання як ладу жыцця. У 2026 годзе яна аб’яднала больш за 140 бібліятэк з усіх рэгіёнаў краіны.

24 красавіка ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” далучылася да дадзенай акцыі з колам гісторыі “Лідскі хранограф: падарожжа ў часе”. Гэта дзіўнае падарожжа – у часе і прасторы, у глыбіні мінулага, дзе ажываюць старонкі гісторыі – сабрала больш за 400 прыхільнікаў кнігі і чытання. Здзяйсняючы гэтае падарожжа, госці мерапрыемства ішлі па ўнікальным “Лідскім хранографе” – своеасаблівым коле, на якім адлюстраваны ключавыя эпізоды гісторыі нашага краю і ўсяго свету.



Упрыгожваннем святочнага мерапрыемства сталі паэтычныя, тэатральныя і музычныя нумары ад калектываў г. Ліда (узорны ансамбль танца “Забавушка”, танцавальная група “Элегія”, вакальная група “Кіндар- сюрпрыз”), навучэнцаў ДУА “Лідская ДМШМ” (Масловіч Марыя, Каткоўская Мілана) і іншыя.







У фае бібліятэкі увазе гасцей былі прадстаўлены выставы кніг: “Букфейс” і магазіна “Кніжны свет”. Тут жа праходзілі два майстар-класы – “Пяро стыхій” і “Ад слоў да музыкі”. На першым майстар-класе можна пазнаёміцца з мастацтвам каліграфіі – старажытным спосабам выказвання думак праз прыгажосць слова і літары. Даведацца, як рукапісы ствараліся ў розныя гістарычныя эпохі, паспрабаваць свае сілы ў пісьме розных часоў. На другім майстар-класе аматар музыкі Аляксандр Блахін распавёў аб старадаўніх музычных інструментах і даў магчымасць паспрабаваць на іх сыграць. А госці маглі пачуць класічную музыку ў выкананні камернага ансамбля ДУА “Лідскі музычны каледж”.




Для тых, хто любіць прыгоды, на абанеменце ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прайшоў захапляльны квэст “Векавыя загадкі Ліды”. Тут жа была прадстаўлена выстава сацыяльна-значнай літаратуры. У пакоі Янкі Купалы на другім паверсе бібліятэкі адбыўся экскурс у гісторыю, дзе кожны мог даведацца, як імя пісьменніка звязана з горадам Ліда. Тут жа ў ролі Я. Купалы выступіў артыст, які чытаў вершы вялікага паэта.

????????????????????????????????????



У рэспубліканскай акцыі “Бібліяноч – 2026” кола гісторыі “Лідскі хранограф: вандроўка ў часе” прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы N°8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова.

Вучні з жарсцю ўдзельнічалі ў квэстах, літаратурных віктарынах і творчых майстэрнях, прымяраючы на сябе ролі любімых герояў і адкрываючы новыя старонкі айчыннай і сусветнай класікі. Кожны змог не толькі выявіць свае таленты, але і адчуць сябе часткай вялікай культурнай падзеі, якая аб’ядноўвае пакаленні.
“Бібліяноч – 2026” стала для дзяцей сапраўдным святам кнігі, дзе ажывалі старонкі, а словы знаходзілі новае гучанне.
Такія сустрэчы натхняюць на чытанне і пашыраюць далягляд.
Для аматараў народных рамёстваў удзельнікі народна-фальклорнага калектыву “Ульяніца” філіяла “Ганчарскі дом культуры” правялі майстар-класы: па апрацоўцы лёну, па вырабе лялькі-абярэга з валакна, па бытавым танцы.



У рамках святочных мерапрыемстваў “Бібліяноч-2026” у ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” была прадстаўлена выстава фатаграфій “Гісторыя Ліды ў кадрах”, якая дазволіла кожнаму зірнуць на горад праз аб’ектыў часу. Матэрыялы для выставы былі прадстаў-лены установай “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе”.
Падчас святочных мерапрыемстваў у канферэнц-зале адбыўся сапраўдны літаратурны батл паміж двума літаратурнымі аб’яднаннямі – “Суквецце” і “Чертог поэта” – гарачае і натхняльнае спаборніцтва творчых розумаў. Зброяй паэтаў былі іхнія ўласныя вершы, і, вядома ж, харызма. З задачай паэтычнага батлу – выразна і артыстычна прачытаць уласныя вершы – справіліся ўсе. Літаратурны батл упрыгожыў кола гісторыі “Лідскі хранограф: падарожжа ў часе”, які прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі “Бібліяноч – 2026”, ён даў удзельнікам магчымасць праверыць свае веды, развіць навыкі камунікацыі і стымуляваць цікавасць прысутных гасцей да чытання і наведвання бібліятэкі.





Калектыў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” выказвае вялікую падзяку за дапамогу ў арганізацыі свята ўсім, хто змог упрыгожыць яго сваімі талентамі і сваёй прысутнасцю.
Бібліятэкар АБМ, СКД і МР
ДУК “Лідская раённая бібліятэка
імя Я. Купалы”
Кацярына Станіславаўна Сандакова.

