І
Дзіўны чалавечы шлях на зямлі:
Нарадзіла ў пакутах маці,
Потым хацеў ён нейкім паўстаці,
Хутка сталі старэчымі рукі, на іх мазалі.
Вось і ўсё. Партрэт з чорню стужкай на покуці,
Свечкі агенчык трымціць.
Калісьці вострым стаяла пытынне: быць ці не быць?
Хто ведаў пра тое – зараз маўчыць.
Былі надзеі, жылі спадзяванні,
Светлыя вобразы і блёклыя здані,
Жыцця кругаверць, што побач прайшло,
І шчасце, што кагосьці знайшло, а кагось абышло.
Мне па начах дзяцінства сніцца,
Надзеі высахла крыніца.
ІІ
Надзеі высахла крыніца.
Вясна. Водару пах непаўторны.
Восень. Далягляд увесь шэры і чорны.
Паранена хвоя, плача жывіцай.
Не ўсякую перамену людзі ўспрымаюць.
І нат гадавы кругабег.
Камусьці кветка вочы засцілае, камусьці снег.
Японкі нанач кімано здымаюць.
Ці не пара табе з гэтага свету сысці?
Жыццёвая багна ўжо па калені, навошта далей ісці?
Калі смерці тваёй нехта радуецца –
не дарма ты пражыў на свеце.
Святую ісціну кажу, паэце,
Што ноччу толькі мне не сасніцца!
У галаве адна дурніца.
ІІІ
У галаве адна дурніца.
Чароўныя мары небыцця.
Нам не забыць з табой хвілін мілосці да забыцця,
У той час спрыяла нам зарніца.
Непазбежнасць крочыць заўжды за табой,
Плашчом халодным сваім ахінае.
Нават таго, хто тарчы не мае,
Выклікае яна на двубой.
Жыццё будзе, нават, калі не стане нас.
Не хваліся, што на будучыню нешта прыпас.
Кульгае сабака, не мае нагі.
У рэчкі заўжды два берагі,
У вогнішчы жар ашляхае, стынуць вуглі.
Шчасце мелі ды не збераглі.
ІV
Шчасце мелі ды не збераглі.
Зорка апоўначы на небе шчэрыцца.
У лепшае мне ўжо не верыцца,
Дарогі між намі дзірваном параслі.
Нашыя дзеці ўжо ў людзі пайшлі.
Састарыўся. Жыццё бяжыць ужо на вукас.
Настане час: былое ўспомніцца,
і сэрца апануе прыкрасць.
Кульнуўшы чарку – закусі.
Пабачыў сябра. Посная размова.
Адно і тое ж, як у бабкі ад зубоў замова,
І позірк недзе ўбок,
Як у вучня, што не вывучыў урок.
У белы вэлюм убраў луг рамонак.
Не кожнаму ў радасць вянчальны пярсцёнак.
V
Не кожнаму ў радасць вянчальны пярсцёнак.
Ад прыкрасці слоў на сэрцы туга.
Восень настала, паўстала смуга.
Не радуе кошык набраных зялёнак.
У царкве непамерная колькасць іконак.
Пакуль яшчэ ў жылах маіх кроў бруіць,
Не стану я смерці паклоны біць,
У кніжцы жыцця незлічоная колькасць старонак.
Вясна. Снег растае. Ручаямі вада хлябешча.
Як не кажы, а прыязная цешча,
Калі гарэлкі ўпотай ад жонкі кілішак налье.
Вясною зямля цёплы дождж у ахоту п’е.
Галоўнае – трывалая сям’я,
Але пад старасць саграшу і я.
VІ
Але пад старасць саграшу і я.
Неяк прыходзіць час – і ў душы цішыня,
Нават гарачых памкненняў няма.
Прыемна было б, каб тое было штодня.
Каханне – найбольшая з хімер,
Прага замужжа – багульніка пах.
Ведай – вяжаш сябе па руках і нагах.
Быццам ты боты купіў, ды не той памер.
У цябе заўжды адна брыдота:
Ці лянота, ці турбота.
Хоць прыносяць для цябе дары,
Ты не ад усякага бяры.
У пчол вялікая сям’я.
Грунтоўнае рабі ўсё спакваля.
VІІ
Грунтоўнае рабі ўсё спакваля,
Але не запаволь свой Рок.
На будучае засвой гэты ўрок.
Не пярэч, круглая наша Зямля.
Існасць ты не пабачыш здаля.
Каршун у небе кругі наразае,
Пабачыць здабычу – да долу сігае.
Есці захоча – крычыць немаўля.
Пах жыцця ў кожнага розным бывае,
То брагаю тхне, то мускатам усіх абдувае.
Усё супярэчліва ў гэтым жыцці.
Толька бы кветкам вечна цвісці,
Ды не бываць таму…
Не вечны рэй дзіцячых гулёнак.
VІІІ
Не вечны рэй дзіцячых гулёнак.
Ты нібы натуршчыца ў майстэрні мастака,
А вочы бегаюць, шукаюць прастака,
Ды неўзабаве будзеш мець вэрхал пялёнак.
Калі сэрца сказала штосьці няўцям
І застукала моцна, няўмольна,
Усё, што можа стацца потым, рашайце супольна,
Змагацца з пачуццямі не варта вам.
Ты моўчкі ўвайшла і стала пасярод пакою,
А мне хацелася, каб ад губ маіх
ніколі ты не ведала спакою.
Трызненне, але млосна на душы.
Надзеі полымя ніколі не тушы.
Мне снілася сталіца Трынідада,
Там каву мне прыносіла ніяда.
ІХ
Там каву мне прыносіла ніяда.
Няёмка, позірк долу, але вышэй тваіх калень.
А вогнішча гарыць ад кінутых пален.
Хоць усміхніся, надаяда.
Твая ўсмешка – радасць і спагада.
Скразняк жадання галаву дратуе,
Ад гэтага ніхто не ўратуе,
Не лепшым выйсцем будзе нават здрада.
Каханне ўсё ж мана,
Але не ў тым яго віна,
А ў чым – не зразумець таго.
Ад скрухі ты махні рукою: ці мала ўжо было ўсяго!
Расце ў лесе зайцава прынада.
З непаразумення вырастае звада.
Х
З непаразумення вырастае звада.
Кажу: горай, чым тут, не будзе нідзе.
Так і рыхтуйся: быць усякай бядзе.
Не ўсякая людзям спрыяе ўлада.
Усявышні, забяры мяне з гэтага краю,
Як пажадаеш: у рай ці ў пекла.
Крыніца жыцця майго сцекла,
Сысці я хачу, ды толькі куды – не знаю?
Усіх нас спрадвеку катуе пытанне адно:
Жыццё душыць, як шыю валу ярмо,
Толькі ці гэта галоўнае?
Неба заўжды бяздоннае.
Не кажы, што ўсё ў жыцці перавярнулася.
Каханнем мы папярхнуліся.
ХІ
Каханнем мы папярхнуліся,
З патугамі цягнем сямейны воз.
А помніш, як каханню я модлы ўзнёс!
Калісьці і ты ад таго схамянулася.
Па вясне зацвілі першацветкі –
Гэта каханне юнацтва.
Дзесь існуе таемнае брацтва.
Васількамі ўлетку шугаюць палеткі.
Восені цнота жаўцее паўсюдна.
Гамоніць аб чымсьці араты прылюдна.
Прымаразак бярэцца ўначы.
Сціхні, варона, і не крычы.
У адлігу дзеці гуляюць у снежкі.
Жыццём прызначаны цяжкія сцежкі.
ХІІ
Жыццём прызначаны цяжкія сцежкі.
Карона ўпала ў цара з галавы.
Свечку грамнічную запалі.
Ліха прайшло, а на тварах усмешкі.
Агеньчык жыцця заўжды патухае,
Як не шукай, не знойдзеш тут сэнсу,
Збан не заўжды наліваюць да верху.
Весела хлопчык ад суму на дудцы іграе.
Дзіўнае возера гэты Байкал.
Прамовілі тост, падымаем бакал,
Гэта не пісаныя законы.
Хіба падуладны каханню каноны?
Спачатку ты на радасць мне ўсміхнулася.
Хрумсткія згатаваны сыраежкі.
ХІІІ
Хрумсткія згатаваны сыраежкі.
Туману цемень, водар навальніцы,
У ручаі вада булькоча і струміцца,
Ранкам роснымі бываюць сцежкі.
Хвайны ў цвеце непаторны пах,
І воблакі плывуць ў нябыт.
Падкову адшукаў каня капыт,
А цемра наганяе жах.
Пыхі людской не ўтаймаваць.
Гора прыходзіць – час спачуваць.
Радуйся яркім на небе зорам.
Надзеі тухнуць пакрысе,
Дубеюць ногі ў ледзяной вадзе,
У нешта веруем мы ўсе.
ХІV
У нешта веруем мы ўсе.
Ваўку паляўнічыя шлях вызначаюць,
Чырвоныя сцяжкі наўкол лунаюць.
Цялятка вымя каровы ссе.
Нехта свой лелех набіў ватрушкамі.
Мора для чалавека і радасць, і гора.
Блазна выбрыкі – людзям умора.
Пратэсты народа ўціхамірваюць пушкамі.
І горы бываюць старымі,
Калісьці і мы былі маладымі,
Ды толькі мяняецца час.
Не ўсе строі ўпрыгожваюць нас.
Прыемны крынічнай вады струмяні.
Дзіўны чалавечы шлях на зямлі.
ХV
Дзіўны чалавечы шлях на зямлі.
Надзеі высахла крыніца.
У галаве адна дурніца.
Шчасце мелі, ды не збераглі.
Не кожнаму ў радасць вянчальны пярсцёнак,
Але пад старасць саграшу і я.
Грунтоўнае рабі ўсё спакваля.
Не вечны рэй дзіцячых гулёнак.
Там каву мне прыносіла ніяда.
З непаразумення вырастае звада.
Каханнем мы папярхнуліся.
Жыццём прызначаны цяжкія сцежкі.
Хрумсткія згатаваны сыраежкі.
У нешта веруем мы ўсе

