Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Звеставанне

Звеставанне

3 красавіка 2026, 08:07 Грамадства 38
Звеставанне

Звеставаў Пан Бог Марыі
Весткай добрай са святых нябёс,
І арханёл ёй словы тыя
Аб Сыне Божым сам прынёс.

Праз плойму год зноў сакавіцкім раннем
Бог звеставаў гаротнаму народу,
Што шле яму з бяспамяцтва паўстанне,
Што шле яму дзяржаву і свабоду.

Калісь адзін Іосіф мусіў толькі
На веру Сына Божага прыняць,
Сто год назад імперыі асколак
Сказаў нам Бог дзяржаваю назваць.

Ён дыктаваў ад вечара да рання
За словам слова граматы святой,
Каб стаўся ўсенародным Звеставаннем
Нам сакавіцкі светлы ранак той.

А радасці навокал было мала.
Як Ірад быў вынішчваў немаўлят,
Так беларусаў у зародку вынішчалі,
Крывёй тут захлыналася зямля.

Дзялілі, рэзалі, палілі і тапталі,
Ламалі цела і ламалі дух,
Каб мы ніколі з цемры не паўсталі,
Каб нават думак заняволіць рух.

* * *

Мы на палях палеглі многіх бітваў
І турмаў ведалі мо ўсіх празванне,
Ды берагла ад скону нас малітва,
Бо ўжо ж было, было ўжо Звеставанне.

Было абвешчана і сказана народу,
Што мы – Краіна, Нацыя, Дзяржава,
Што маем права мы нам волю і свабоду,
Што мы на долю, шчасце маем права.

Ой, цяжка ірадам усіх чыноў і званняў
І з імем нашым нават прымірыцца,
І свет трасуць зашморганым пытаннем:
– Як смеў тут нейкі беларус з’явіцца?

А ён з’явіўся, а ён ёсць і будзе
Насуперак усім ліхім літанням,
Бо некалі ў сусветным грозным гудзе
Сам Бог паслаў нам з неба Звеставанне.

Станіслаў Суднік

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ
ТБМ

ВЯЛІКАЯ СТРАТА. ПАМЁР РАДЗІМ ГАРЭЦКІ

26 чэрвеня 2025, 20:0061
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

6 кастрычніка 2026, 18:4561
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5860
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4660
Далучайцеся да нас