У беларускамоўнай групе дзіцячага садка № 34 г. Ліды прайшоў тэматычны дзень пад дэвізам “Чытаем беларускае і па-беларуску”. Пазітыўны настрой выхаванцаў стварылі “казачныя сцяжынкі”, рухаючыся па якіх дзеці замацавалі беларускія народныя казкі. З задавальненнем дзеці ўзгадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, растлумачылі іх значэнне, пазнаёміліся з беларускімі часопісамі для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. Падчас паэтычнага перапынку “Цяпло роднага слова” хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы і вельмі натхнёна выказвалі сваю любоў да Радзімы і роднай мовы.



ТК “Адукацыя Лідчыны”.
У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка № 34 г. Ліды прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе беларускага посуду з гліны. Беларуская мова гучала з вуснаў дзяцей у народных гульнях, паданнях, вершах. З цікавасцю выхаванцы пазнаёміліся з прадметамі беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і прафесіяй ганчара.




ТК “Адукацыя Лідчыны”.

