1
Мы, як воспа, адзін да другога прывітыя,
Яд супраць кахання, смяротнай хваробы.
Першыя пацалункі – шал – не забытыя,
Прыскам пякуць губы.
Дзесьці гурган у небе плануе,
Крылом нат не ўзмахне,
Вецер пад ім віруе,
Думы мае пра цябе, пра мяне.
Дарога бясконцаю не бывае
Ад аднаго да другога парога.
Роспачы воклік у цішы замірае,
Прырода ўвосень глядзіцца ўбога.
Калейдаскоп існавання свету,
Як толькі здольны – асвойвай другую планету.
2
Попел вогнішча вецер разносіць
Ды раздувае вуглі,
Растанне сустрэчу прыносіць,
Дзе б мы не былі.
Нашы дарогі недзе сыдуцца
І не разыдуцца ніколі.
Пры раставанні трэба спыніцца,
Спытаць сябе: ці ўсё ты зрабіў для долі?
Сапраўдным каханнем заўжды даражы.
Гора растання нясе пакуты.
Не пераступай незваротнай мяжы,
Словы бяздумныя – горай атруты.
Спярша падумай, каб не рабіць тое,
Што прынясе шмат неспакою.
3
Ты сёння ў апале ў фартуны,
Бязрадасным здаецца ўсё наўкол.
Заціхла музыка, аборваныя струны
І нават думка пад замком.
Яна пайшла, ні просвіту надзеі,
Каханне знікла, і сышлі сябры.
Якія сумныя падзеі!
Сусвет, як быў, так ёсць стары.
Нішто не цешыць душу,
Ні пошчык салаўя, ні зелень траў,
Адно табе сказаць я мушу –
У гэты час ты не скажы жыццю: “Бывай”.
І нат у сумных паваротах лёсу
Вер: човен жыцця прыб’е да плёсу.
4
Нельга шчасце знайсці на крыві,
Нельга яго збудаваць на здрадзе.
Людзі ж тым спрадвеку жылі
Пры ўсякай уладзе.
Ці то дождж, ці то снег неба нам пасылае,
Промень яркага сонца слепіць нам вочы,
Сэрца каханнем пылае
Нават у самыя цёмныя ночы.
Бура, якой не была б, сціхае,
Вечным нішто не бывае.
Знічка жыцця дагарае,
Канчаецца дзесьці дарога ліхая.
Не шукай шчасця ты на крыві,
Бо, век пражыўшы, станеш сівы.
5
У жыцці мы ідзём па сцежках сваіх,
І ніколі яны не сыдуцца.
Сонца свеціць для нас дваіх,
Дрэваў нашых ствалы не зрастуцца.
Дождж памяняе імжа,
Спёку заменіць сцюжа,
Нам мілавацца даўно ўжо пара,
Толькі да шчасця дарогі не здзюжым.
Час не спрыяе нам ва ўсім,
Скончыўся дзень – у душы прарэха.
Знешне мы задаволены ўсім.
Снегам пакрытыя стрэхі.
Будзе бясконцай мрой чарада,
Ды не заснуць табе да відна.
6
Каханая, не спадзявайся, што час цябе міне.
Ад лёсу сумнага ніхто з нас не пазбавіўся.
Цябе, мяне, ўсіх нас чарвяк чакае у труне,
Там радасцямі зямнымі не пахвалішся.
Сапраўднаму сябру шчыра вер,
Нават у час грымоты.
Каштоўнейшым у свеце ёсць давер,
Нават на душы калі самотна.
Дарога ў калдобінах вядзе нас па жыцці,
Едзь так, каб не разбіць нам колы.
Не забывай, што сталася ў быцці,
Жыццё не мёд, што нам прыносяць пчолы.
І трасца, і ліха, бывае, сустрэне цябе,
А ты не скарайся пры ўсякай бядзе.
7
Зіма. Пары з рота клубы.
Не адмарозь нос. Беражы.
Звонкая медзь аркестровай трубы.
Спакой у кватэры сваёй беражы.
Тое ёсць складнік твайго існавання,
Можна сказаць, каркас.
Бег цягніка, памерлага памінанне –
Гэта ўсё, падаецца, ідзе побач нас.
Зырка блішчаць вітрыны крамаў,
Кошты кусаюцца, як камары.
Глянеш на ўсё, успамінаеш маму,
Памерці хочацца да пары.
Гледзячы на ўсё, цярпі
І ведай – вінаваты ва ўсім ты.
8
Небасхіл быў ружовы ад захаду сонца,
Воблакі былі ў колер яму.
Палоска таго далягляду
свеціцца шчасцем бясконцым,
Як музыка крануў мандаліны струну.
Быццам бы музыка шчасця гучала,
Толькі акорды другія.
Нечага ў іх не ставала,
Сабакі за вёскаю вылі.
Сонца зайшло, і захад сцямнеў,
Шэранню стала наўколле.
Зоркі заззялі ярчэй і ярчэй,
Коцікі бегаюць па-за вуголлі.
З цягам часу скончыцца дзень твой.
Што ні кажы, ён свой.
9
Гады саткуць на твары павуцінне,
І маладосці – як і не было.
А галаву пакрые ці сівенне, ці лысенне.
Усвядамляеш з сумам, што было – прайшло.
Бурліў ад ветру акіян,
Гулялі вольна хвалі.
Цяпер, здаецца, ўсё падман,
І нават кветкі, што буялі.
І радасць гэтае пары –
Кіёк ў руках дрыжачых.
А помніш, цалаваўся да зары
Ды толькі, што настанне, не прадбачыў.
Як ні кажы, жыццё прайшло,
Быллём былое парасло.
10
Асалоду ад жыцця жадаеш мець,
Ды маеш толькі горыч.
Жадаеш вечна не старэць,
Паўсюдна толькі роспач.
Самоты вечар настае,
Не заўважаеш тлуму.
Як снег вясновы растае,
Знікаюць думы.
Мінаюць дні, бягуць гады.
Спрадвечны кругабег.
Быў малады ды стаў стары,
Пражыў жыццё наспех.
Адкінь маркоту ў душы
І люд ты глупствам не смяшы.
11
І хціваю бывае муза,
Захоча – прочкі сыдзе ад цябе.
Завянуць кветкі стракатыя ў лузе,
На сонца набрыдзь напаўзе.
Натхненне счахне, і радок завяне.
Душу агорне едкі сум.
І ясны дзень маркотным стане
Пад гам пусты і тлум.
Каханне, муза не пакіне нас,
Калі ты сцвердзіш гэта сэрцам.
І не настане сумны час,
І ўсё ў жыцці будзе найлепшым.
Калі ж з агню кахання попел стане,
Тады надыдзе сумнае растанне.
12
Ах! Гэта выпадковая сустрэча.
Неспадзяваная, як першы снег.
Учора малады, а сёння ты старэча.
У часу вельмі хуткі бег.
Яна таксама ўжо не тая,
Маршчынамі пакрыты твар.
Якая пекная была ты маладая!
Салодкі маладосці той узвар.
Схавала хна сівы твой волас,
Ды толькі рукі ўжо трасуцца,
І хрыпаватым стаў твой голас,
Калісь было ў ім вогнішча пачуццяў.
Сусвет, як быў, такім і будзе,
А мы звычайныя ў ім людзі.
13
Кахаюць сэрцам сляпыя на вочы,
Як толькі ты пабачыш стан яе.
Пасля той самай цёмнай ночы
Каханне хутка растае.
Сапраўднае каханне сэрцам
І ў дзень маркотны зацвіце.
Ды не крывіся ты ад стравы з перцам,
Няхай былое лесам зарасце.
Час няўмольны, ўсе нягоды чахнуць.
І ясны дзень паперадзе ідзе.
Ад воблака прамені гаснуць,
Каханне ёсць – не быць бядзе.
Кожны хоча сустрэць каханне сваё,
Няхай будзе супольна – яе і тваё.
14
Як можна не кахаць цябе, скажы мне?!
Прывабны стан, пунсовей ружы вусны,
Ды прыкра мне, што час міне,
І шкадаваць пра ўсё ты будзеш слушна.
Сваты прыехалі, у хаце мітусня,
На стол – гарэлка і закуска.
Усё гэта для цябе вясёлая гульня,
Для важнасці ты галаву прыкрыла хусткай.
Ці ўмееш ты кахаць, скажы,
Ці любага чакала да зары?
А як кахаеш, дык каханне беражы,
Пры слове праўды ты ад злосці не дрыжы.
Толькі ўзаемнаму каханню
Патрэбна шчырае прызнанне.