Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Інфармацыйна-пазнавальная хвілінка “Размаўляй са мной па-беларуску”

Інфармацыйна-пазнавальная хвілінка “Размаўляй са мной па-беларуску”

21 сакавіка 2026, 21:58 Мова 44
Інфармацыйна-пазнавальная хвілінка “Размаўляй са мной па-беларуску”

13 сакавіка ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 1” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ладзілася інфармацыйна-пазнавальная хвілінка “Размаўляй са мной па-беларуску” для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі”. Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла прысутных з творамі вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка і іншых. Школьнікі з вялікай ахвотай удзельнічалі ў розных конкурсах: конкурс загадак, конкурсы “Слова ў слова”, “Хто які голас падае”, “Падбяры словы”, віктарыне “Адгадай прадмет” і інш. Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел ў слоўнікавым лабірынце – перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Не абышлі ўвагай і беларускія казкі. Дзеці пазнаёміліся як з народнымі казкамі, так і з казкамі беларускіх пісьменнікаў. Асаблівую цікаўнасць вучні праявілі да казак У. Ягоўдзіка.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас