Штогод УА “ГрДУ імя Янкі Купалы”, Лідскі каледж адзначае Дзень роднай мовы. Сёлета ён быў прысвечаны Году беларускай жанчыны.
У фае каледжа па вуліцы Кірава выкладчыкамі і навучэнцамі была прадстаўлена інсталяцыя. Навучэнкі гуманітарнага аддзялення падрыхтавалі розныя гульні на веданне беларускіх слоў і твораў беларускай літаратуры. Да інсталяцыі падыходзілі не толькі зацікаўленыя наву-чэнцы, а і выкладчыкі, і нават рабочыя каледжа. Усім было цікава праверыць сябе ў гульні “Перакладзі на беларускую мову”.



Выкладчык беларускай мовы Ліпская С.А. разам з работнікамі раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы правялі дыктоўкі пра славутых жанчын Беларусі.


Увогуле, выкладчыкамі Лідскага каледжа былі праведзены дыктоўкі ва ўсіх групах 1 курса, навучэнцы пісалі дыктоўку, арганізаваную прадстаўнікамі БРСМ.
Дзень роднай мовы ў Лідскім каледжы прайшоў на высокім узроўні.
Наш кар.

