Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані і ўзбагачаецца новымі словамі і выразамі. Наша мова служыць крыніцай нацыянальнай ідэнтычнасці і культурных традыцый. 21 лютага святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы. Штогод філіялы ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы” ўрачыста сустракаюць гэты святочны дзень.
18 лютага бібліятэкар АБМ, СКД і МР Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 6А класа ДУА “СШ № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі” правяла пазнавальнае асарці “Родная мова – крыніца празрыстая”. Навучэнцы даведаліся гісторыю ўзнікнення свята, колькі ўсяго ў свеце моў, якія самыя цяжкія, якія мовы на мяжы знікнення. Таксама прысутныя пачулі пра паліглотаў, якія ведаюць ад 100 да 400 моў, чаму былі вельмі здзіўлены. У другой частцы мерапрыемства вучні вельмі дружна ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, разгадвалі сканворды, рэбусы, загадкі, прагаворвалі хуткамоўкі. А самае галоўнае, што ўсе размаўлялі на беларускай мове.

19 лютага ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прайшоў бібліятэчны квілт “Які гэта цуд – мова родная мая!” да Міжнароднага дня роднай мовы з клубам “Буслік”. Навучэнцы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, прынялі ўдзел у шарадзе “Пралеска”, літаратурнай крыжаванцы і інш.


Бібліятэкар АБМ, СКД і МР Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы да Міжнароднага дня роднай мовы для студэнтаў Лідскага каледжа УА “ГрДУ імя Янкі Купалы” правяла пазнавальнае асарці “Родная мая – мова беларуская”. Мерапрыемства прайшло на базе каледжа. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята, колькі ўсяго ў свеце моў, якія самыя цяжкія, якія мовы на мяжы знікнення. Затым навучэнцы паспрабавалі свае сілы ў напісанні дыктоўкі. Работы ацаніў выкладчык беларускай мовы і літаратуры.



Увазе чытачоў філіяла “Бярозаўская гарадская бібліятэка” прапанаваны цікавы кніжны вернісаж “Ад літары – да слова. Ад слова – да мовы”, для самых розных груп чытачоў, які адлюстроўвае амаль усе адценні роднага слова. Чытачы могуць пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў, а таксама з кнігамі, якія распавядаюць пра значныя падзеі з гісторыі мовы. Шмат цікавага, загадкавага, а часам і карыснага, можна знайсці ў кнігах, змешчаных на паліцах вернісажа! Таксама, у чытальнай зале прайшла акцыя-сэлфі “Мая любімая беларуская кніга”.

На свята роднай мовы ў філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая” завіталі людзі розных прафесій і ўзросту. Для прысутных у Год беларускай жанчыны была прапанавана дыктоўка “Дабрачыннасць і вогнішча ўспамінаў” пра знакамітую дабрачынніцу Ірыну Паскевіч. Усе вельмі добра напісалі дыктоўку. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы на роднай мове. Для прысутных быў арганізаваны стол з гарбатай з беларускіх траў і салодкімі пачастункамі.


Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “Родныя словы – мова душы” для выхаванцаў 1-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды”. Дзеці праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, называлі яе ласкавымі словамі, паспрабавалі пабыць у ролі перакладчыкаў, адгадвалі беларускія загадкі пра жывёл і паўдзельнічалі ў конкурсе “Назаві адным словам”. Тым жа днём для выхаванцаў 2-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ліды” прайшоў бібліяграфічны агляд літаратуры “Беларускія кнігі для душы і адпачынку”, на якім дзеці пазнаёмілі з цікавай серыяй кніг “Таямніцы беларускай мовы”, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Гэтыя кнігі расказываюць дзецям пра беларус-кую мову, даюць асновы мовазнаўства, знаёмяць з вымаўленнем і правапісам слоў, вучаць паважаць і шанаваць родную мову. А яшчэ дзеці пачыталі хуткамоўкі на беларускай мове і паспрабавалі іх прагаварыць.

У філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” для вучняў мясцовай школы прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Не пусцім мову на звод, бо мы – беларускі народ”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы. Дзеці размаўлялі на беларускай мове, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Усім удзельнікам былі ўручаны дыпломы за ўдзел, а самыя актыўныя атрымалі салодкія падарункі.



Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Іншыя – мілагуч-насцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі свая мова, якая завецца роднай. Яна шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень, або некалькі хвілін паразмаўляць на ёй, адчуць асалоду ад родных слоў. І вось такім днём для супрацоўнікаў філіяла”Лідская гарадская бібліятэка № 1″ стаў дзень 20 лютага, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі правялі края-знаўчую гадзіну “Дык жыві і квітней, маё роднае слова!” для навучэнцаў 4-га класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Ліды імя М.Б. Куканенкі”. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія моўныя гульні, чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, працавалі перакладчыкамі, вучыліся выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённым жыцці і шмат іншага.

Міжнародны дзень роднай мовы штогод выступае нагодай для таго, каб даведацца нешта новае пра беларускую культуру і мову, паглядзець на сябе збоку, адкрыць сваю краіну іншай і ўбачыць у сваёй культуры сапраўдныя каштоўнасці. Мова – гэта душа народа. І пакуль жыве беларускае слова, існуем і мы, беларусы. Сёння, 20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла 19-я Агульнанацыянальная дыктоўка. Удзел у ёй прынялі першы сакратар Лідскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Міхаловіч Вольга Уладзіміраўна, члены БРСМ, бібліятэкары, краязнаўцы, а так-сама чытачы. У Год беларускай жанчыны невыпадкова для напісання быў адраны тэкст “Вяртанне на Радзіму”, прысвечаны Рагнедзе – адной з найбольш значных жанчын у гісторыі Беларусі, князёўне Полацка, дачцэ князя Рагвалода і жонцы Уладзіміра Вялікага, князя кіеўскага. Па выніках дыктоўкі ўсе справіліся выдатна і добра, як прысутныя госці, так і супрацоўнікі бібліятэкі. Сёння яшчэ раз атрымалася пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім усе павінны ганарыцца і які павінны шанаваць. Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў, жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Выкарыстоўвайце яе, вывучайце яе і няхай на беларускай зямлі гучыць заўсёды родная мова.



Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3” заклікаў сваіх чытачоў на гадзіну роднай мовы “Таямніцы бела-рускіх слоў”. Мерапрыемства было накіравана на папу-лярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова, цікавасць да беларускай кнігі. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мовы, разгадвалі загадкі і шарады, вымаўлялі хуткамоўкі, падбіралі прадметам беларускія назвы.

Гэта толькі частка цікавых, пазнавальнх мерапры-емстваў ушанавання самай мілагучнай мовы – беларускай. Свая мова – найлепшая ў свеце! Любіце, шануйце, размаўляйце!
Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы Сандакова К.С.

